Эканоміка66

«Атрымліваю каля 4600 даляраў». Гэты мінчук ужо некалькі месяцаў не працуе, але працягвае атрымліваць заробак

Не працаваць і атрымліваць грошы — гучыць як мара. Але для некаторых IT-спецыялістаў гэта рэальнасць. Мінчук Яўген трапіў менавіта ў такую сітуацыю — і расказвае выданню CityDog.io, як яму такое жыццё.

Пра рэлакейт: «24 лютага 2022-га ўзмацніўся намер афіцыйна працаўладкавацца ў варшаўскім офісе»

«Я працую ўжо каля 6 гадоў у аўтсорсінгавай кампаніі, спецыялізуюся на распрацоўцы мабільных аплікацый пад Android. У нас ёсць прадстаўніцтвы ў розных краінах, і па рэлакейце вельмі шмат нашых супрацоўнікаў пераехала ў Літву, Польшчу, Казахстан і Грузію.

Доўгі час я разглядаў, хоць і неахвотна, варыянт з пераездам у іншую краіну — ад гэтых думак мяне стрымлівалі патэнцыйныя цяжкасці, звязаныя з легалізацыяй, вывучэннем новай мовы, некаторыя асабістыя прынцыпы і, магчыма, паталагічная лянота. Але пасля чарады затрыманняў і ператрусаў у маіх знаёмых і яшчэ больш імклівай ізаляцыі нашай краіны я падумаў: «А з іншага боку, мы так даўно не падарожнічалі, «новы офіс у новай краіне» гучыць зусім не так ужо і дрэнна, чаму б і не».

Таму мы з жонкай за выхадныя сабраліся і з’ехалі ў Польшчу. Інстаграмныя фоткі маіх сяброў, дзе ёсць пальмы, мора і анамальна цёплае надвор’е, часам прымушаюць мяне сумнявацца ў маёй фантазіі, але тут таксама можна жыць.

Пазней мы з жонкай вярнуліся, наведалі сваякоў, пажылі на радзіме некаторы час. Але 24 лютага 2022-га ў нас злёгку ўзмацніўся намер працягнуць працэс легалізацыі і афіцыйна працаўладкавацца ў варшаўскім офісе.

Як гэта — не працаваць і атрымліваць грошы: «Даводзіцца разглядаць наперад і іншыя месцы працы, каб быў альтэрнатыўны варыянт»

Яшчэ да таго, як я падпісаў дамову аб працы, у мяне ўжо быў актыўны праект, куды былі ўцягнутыя яшчэ тры распрацоўшчыкі, тэсціроўшчык і праект-менеджар. Праект быў дастаткова перспектыўны, у цэлым усё ішло нядрэнна. А ў студзені ад нашых паслуг адмовіліся — і я адправіўся на лаўку запасных, дзе да гэтага часу і сяджу.

Мяркуючы па тым, што я чую ад сяброў, справы ў іншых кампаніях плюс-мінус ідуць гэтак жа і нямала людзей аказалася ў падобным стане. Але гэта, вядома, залежыць ад рынку, краіны і ад сферы ў тым ліку — магчыма, у напрамку фул-стэк або дэвопс знайсці замову атрымаецца хутчэй.

Тым не менш, з-за крызісу і інфляцыі кліенты імкнуцца эканоміць, а вендарам знайсці новыя праекты становіцца ўсё цяжэй з-за вялікай канкурэнцыі ў тым ліку.

Як сядзіцца на бэнчы? Гэта вельмі цяжка. Зарплата засталася на тым жа ўзроўні (атрымліваю 20000 злотых — гэта каля 4600 даляраў), і мне стабільна плацяць, але цяпер цяжкі час, і нярэдка наведваюць трывожныя думкі. Кампаніі прыпыняюць набор супрацоўнікаў і робяць скарачэнні, таму даводзіцца разглядаць наперад і іншыя месцы працы, праходзіць інтэрв’ю, каб быў альтэрнатыўны варыянт.

Часам мяне далучаюць да ўнутраных івэнтаў: напрыклад, вэбінары — для трансферу ведаў, для абмену цікавай інфармацыяй, навінамі. Таксама я сам працягваю падтрымліваць свой узровень, пакрысе развівацца, вывучаць новыя тэхналогіі, запаўняць прабелы. Напрыклад, калі бачу ў стэку тэхналогій сярод патрабаванняў адкрытай вакансіі нешта, з чым раней не працаваў, то пачынаю гэта вывучаць. Спрабаваў паглыбіцца ў React Native і Flutter — наборы інструментаў для распрацоўкі кросплатформенных праграм.

Імкнуся таксама падтрымліваць англійскую і ў цэлым быць гатовым да любога інтэрв’ю.

Навыкі неабходна падтрымліваць, але ўсё ж такі бывае нялёгка выкраіць для гэтага час: варта не забывацца і пра вывучэнне рознага матэрыялу, новых трэндаў, папулярнага мэдыякантэнту, асартыменту ў крамах.

Мне падабаецца мастацтва, я люблю кінематограф, магу сказаць, што я вялікі аматар паглядзець розныя серыялы і фільмы, імкнуся не забываць таксама выдзяляць на гэта свой час. Яшчэ час патрэбны на паездкі за пакупкамі, трэнажорную залу, спа, культурныя праграмы, прагулкі на свежым паветры — усё гэта, вядома, трэба, так. І таму цяжка знайсці час на абсалютна ўсё.

А што далей: «Ці задавальняе мяне такая сітуацыя? Адназначна скажу: не»

Я не люблю нявызначанасць. Вельмі спадзяюся, што ў хуткім часе ўсё развернецца ў лепшы бок і з’явіцца ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Але інфармацыі пра тое, калі можа змяніцца сітуацыя, няма.

А як вырашаюцца праблемы з боку кіраўніцтва і наколькі ўсё дрэнна — пра гэта, вядома, ніхто не распаўсюджваецца. Кропкава і індывідуальна імкнуцца вырашаць усе пытанні, шукаць кліентаў і ўтрымліваць дасведчаных распрацоўшчыкаў так доўга, колькі гэта магчыма.

Спрагназаваць, наколькі доўга ўсё гэта яшчэ будзе доўжыцца, я не магу: магчыма, год ці больш — гэта наўпрост звязана з эканамічным крызісам. Пасля таго, як сітуацыя ў свеце пачне паціху наладжвацца, інвестары зноў будуць укладваць грошы як у прыбытковыя праекты, так і ў стартапы.

Каментары6

  • Банкір з Аўстразіі
    07.04.2023
    нешта ў вас з курсамі не так - 2000 злотых = 466.46 usd
  • Максим Дизайнер
    07.04.2023
    Таких зарплат не имеют 90% релокнутых Android разработчиков в Польше,и 80 - местных. Особенно которые "стараются не забывать английских", когда он от зубов должен отскакивать. Чуваку невероятно повезло сначала заткнуть золотую дырку в Беларуси, потом в Польше.
  • ром
    07.04.2023
    Айтишники не дают мотивации сражаться за их лепшае будушчае😁

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Уладзівастокам адбыўся выбух у вайсковай часці: сілавікі шукаюць магчымых дыверсантаў

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць