Свет33

Twitter перастаў хаваць акаўнты расійскіх уладаў

Twitter зняў абмежаванні з акаўнтаў расійскіх дзяржаўных установаў, уведзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне — яны зноў з'яўляюцца ў рэкамендацыях і ў верхніх радках некаторых пошукавых запытаў, паведамляе The Telegraph.

Сярод іншага, журналісты выдання пераканаліся, што Twitter стаў рэкамендаваць акаўнты Крамля, міністэрства замежных спраў РФ і расійскай амбасады ў Вялікабрытаніі. Сацсетка таксама пачала выдаваць у пошуку акаўнт Мінабароны РФ.

Былы топ-менеджар Twitter на ўмовах ананімнасці паведаміў The Telegraph, што падобныя змены алгарытмаў выдачы, хутчэй за ўсё, сведчаць пра тое, што кіраўніцтва сацсеткі адмяніла леташнія абмежаванні.

«Вельмі малаімаверна, што гэтае змяненне адбылося выпадкова або без ведама кіраўніцтва кампаніі», — заявіў ён.

Twitter сітуацыю пакуль не каментаваў.

Каментары3

  • Проста Жыхар
    08.04.2023
    Падобна, што месца Маска заняў нейкі Ілан Маскашэнка.
  • D
    08.04.2023
    Там без рузкіх акаунтау хапае крамлеускіх ботау.
  • тэхнолаг
    08.04.2023
    Іван Маскаў - усё з ім зразумела - крамлёўская кансерва.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?35

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка3

Лойка пра Лукашэнку: Ну нельга да такой ступені сачыць за парадкам дня дэмсіл1

«Хатняя гаспадыня», якая стала прэзідэнткай, але не змагла змяніць Нікарагуа 1

У прэстыжным ліцэі Варшавы зацкавалі ўкраінку. Міністр замежных спраў Украіны заклікае паказальна караць за ксенафобію16

Гайд па месцах, дзе можна традыцыйна адсвяткаваць Каляды3

Рутэ: Што б ні адбывалася ў Расіі, мы не павінны быць наіўнымі1

Выйшаў на свабоду палітзняволены навуковец Юрый Адамаў4

Мінчукі палююць на свечкі, якія выпусціў Mak.by1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?35

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць