Эканоміка11

Літва сцвярджае, што спыніла імпарт падсанкцыйнай драўніны з Беларусі і Расіі

Мытная служба Літвы заявіла, што пасля ўзмацнення мытнага кантролю яна цалкам ліквідавала імпарт расійскай і беларускай драўніны і лесапрадукцыі, які рабіўся ў абыход санкцый праз Казахстан і Кыргызстан.

«З мэтай прадухілення гэтых злоўжыванняў і ў адпаведнасці з тлумачэннямі Еўрапейскай камісіі ў канцы мінулага года мытныя органы Літвы ўзмацнілі кантроль за такімі таварамі, узмацніўшы праверку прадстаўленых дакументаў і маршрутаў транспартавання ў пунктах кантролю на мяжы з Рэспублікай Беларусь і Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі», — адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя надглядных праверак, ад імпарцёраў на мяжы з Літвой пачалі патрабаваць, каб тавар суправаджаўся дакументамі, якія пацвярджаюць паходжанне тавару, у прыватнасці яго вытворцы і адрас месца вырабу.

«У адным выпадку месцам вырабу быў пазначаны шматкватэрны дом, а ў іншых выпадках у кіроўцаў было выяўлена некалькі камплектаў дакументаў, частка з якіх была адрасаваная беларускай, а частка — літоўскай мытні», — адзначае мытная служба Літвы.

Раней СМІ апублікавалі расследаванні з выкрыццём схем абыходу санкцый, уведзеных Захадам супраць вырабленай у Беларусі і Расіі драўніны, выкарыстоўваючы кампаніі-пракладкі, зарэгістраваныя ў Казахстане і Кыргызстане.

Каментары1

  • Пеця
    09.04.2023
    Як мінімум кранаспан працягвае ездзіць

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць