Грамадства11

Стала вядома, калі пройдзе рэспубліканскі суботнік і на што пойдуць заробленыя на ім грошы

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, згодна з пастановай прэмʼер-міністра Рамана Галоўчанкі.

Ілюстрацыйны здымак

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на два кірункі.

Палова — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці).

Другая палова — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

Пра гэты цэнтр на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці стала вядома год таму.

Тады начальнік аддзела ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Сяргей Корнеў на прэс-канферэнцыі «Стварэнне вайскова-патрыятычных клубаў як адна з паспяховых формаў работы з навучэнскай моладдзю» распавёў, што гэта невялікі маладзёжны патрыятычны цэнтр, у якім 46 чалавек.

«Мы плануем нарасціць гэту колькасць да 300—500 чалавек. Гэта будуць як хлопчыкі, так і дзяўчынкі з усіх рэгіёнаў Беларусі», — сказаў Корнеў.

Паводле яго слоў, Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі будзе сумесным праектам з расійскімі калегамі.

Каментары1

  • суворова-пушкина
    10.04.2023
    "будзе сумесным праектам з расійскімі калегамі"
    бедны Брэст ( бедны Кобрын ( бедная Белаусь (

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку62

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку62

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць