Свет33

Тэйшэйра не адзіны, хто распаўсюджваў сакрэтныя дакументы ЗША. Гэтым таксама займаўся «Лука»

СМІ выявілі яшчэ аднаго чалавека, які «адыграў ключавую ролю» ў распаўсюджванні звышсакрэтных дакументаў.

Джэк Тэйшэйра (злева) і пакуль што невядомы карыстальнік сацсеткі Discord пад нікам Lucca. Фота: агульны доступ

Джэк Тэйшэйра не быў адзіным, хто распаўсюджваў у інтэрнэце сакрэтныя дакументы ЗША. Немалаважную ролю адыграў і карыстальнік сеткі пад нікам «Lucca» (ці проста «Лука»). Пра гэта 14 красавіка паведаміла адразу некалькі СМІ: The Guardian, CNN і ABC News.

Ім стала вядома, што Тэйшэйра, галоўны падазраваны ва ўцечцы, які зараз знаходзіцца пад вартай, зліваў сакрэтныя дакументы яшчэ ў студзені толькі ў адзін маленькі чат сацсеткі Discord (на 20—30 чалавек). А ўжо потым нейкі карыстальнік «Лука» ў сакавіку пачаў адпраўляць гэтыя дакументы ў чат Wow Mao Zone (на 4000 удзельнікаў), адкуль у далейшым яны вырваліся з Discord і патрапілі ў 4chan, Telegram і Twitter.

СМІ змаглі звязацца з мадэратарам і некаторымі карыстальнікамі чата Wow Mao Zone, каб падрабязней даведацца пра «Луку». Па іх словах, ён вельмі хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу.

«Лука меў добрую рэпутацыю ў чаце, хоць мы яго і не ведалі асабіста. У пачатку сакавіка ён стаў дасылаць выявы дакументаў, якія мы палічылі падробленымі і якія віселі там тыднямі. Пры гэтым часта падчас іх публікацыі Лука пінгаваў усіх астатніх карыстальнікаў, каб на яго звярнулі ўвагу», — расказалі CNN чатыры неназваныя ўдзельнікі чата Wow Mao Zone.

У той жа час адзін з мадэратараў чата пад нікам «Kralj» распавёў The Guardian, што асабіста шмат гадоў ведае «Луку», і адзначыў, што ні ён, ні «Лука», ні хто-небудзь яшчэ ў чаце спачатку не лічылі тыя сакрэтныя дакументы сапраўднымі.

«Ніхто не думаў, што яны сапраўдныя. Разумееце, гэта глупства размяшчаць дзяржаўныя дакументы на Discord. Памятаю, Лука тады сказаў: «Гэй, хлопцы, паглядзіце на гэтыя смешныя рэчы, якія я знаходжу на адным серверы». Аказваецца, гэта не так смешна, як мы думалі раней.

Лука зусім малады і добры хлопец, але трохі наіўны, калі справа даходзіць да таго, што ён робіць у інтэрнэце. Мы потым папрасілі яго не размяшчаць дакументы, але ён усё адно гэта рабіў. У выніку мы пачысцілі ўсе паведамленні, а потым увогуле выдалілі чат», — расказаў Kralj, адзначыўшы, што да яго яшчэ не звярталіся праваахоўныя органы па інфармацыю аб інцыдэнце.

На гэты момант асоба «Лукі» афіцыйна застаецца невядомай, аднак агенцтва ABC News сцвярджае, што даведалася яго сапраўднае імя, але пакуль не будзе раскрываць гэтую інфармацыю.

Меркаваны бацька карыстальніка ўскосна пацвердзіў агенцтву, што «Лука» з'яўляецца яго сынам.

Нагадаем, што на ўцечку з Пентагона ўпершыню звярнулі ўвагу ў пачатку красавіка. Сярод злітых дакументаў таксама аказалася інфармацыя аб дыверсіі ў Мачулішчах і характары пашкоджання расійскага стратэгічнага самалёта А-50.

Каментары3

  • Ёсік
    17.04.2023
    Няўжо Міколка ўзяўся за кампутар? Вось вам і батанік/біёлаг.
  • Серожа
    17.04.2023
    Ой не сьмяшыце мае капыты. Як  такі маладзён мае доступ да сікрэтных дадзеных? Якісь дзядзькі спецыяльна злілі ў сець, а хэта падствўныя мальчыкі - напэўна за пару месяцаў будуць дадатковыя "зорочкі" абмываць ды будунец......
  • ром
    17.04.2023
    Неттрогайця нашага беларускага батьку!! Ен непрычом😁

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну16

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену11

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць