Свет33

Кіраўнікі МЗС краін G7 асудзілі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

У Японіі адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін G7. Яны правялі сесію, прысвечаную сітуацыі ва Украіне. У яе межах таксама абмяркоўвалася размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

 Пасяджэнне кіраўнікоў МЗС G7 у Японіі. Фота: МЗС Японіі

Як паведамляе reform.by cа спасылкай на паведамленне японскага МЗС, міністр замежных спраў Есімаса Хаясі заявіў, «што меры супраць ухілення і абыходу санкцый, а таксама пастаўкі зброі трэцімі бакамі ў Расію зʼяўляюцца важнымі пытаннямі, і асудзіў рашэнне прэзідэнта Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, што яшчэ больш узмоцніць напружанасць сітуацыі».

Міністры краін G7 таксама пацвердзілі, што яны па-ранейшаму маюць намер узмацняць, каардынаваць і дабівацца поўнага выканання санкцый супраць Расіі. Таксама яны рашучыя ў падтрымцы Украіны.

Кіраўнікі МЗС G7 запатрабавалі ад Расіі неадкладна і безумоўна вывесці ўсю іх сілу і тэхніку з Украіны.

Яны таксама асудзілі заявы Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і адзначылі непрымальнасць безадказнай ядзернай рыторыкі РФ.

Каментары3

  • Ржу не могу
    17.04.2023
    Ну ўсё цяпер точна пабедзім
  • Питон
    17.04.2023
    не хорошооо.. ой, не хорошооо!!! айя я я я яй!! Саша?
  • Алек. Ру
    17.04.2023
    А-а-а-а-а, знову занепакоіліся так, аж есці не могуць

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць