Грамадства

Навошта прэм’ер Сідорскі едзе ў Барысаў?

Сёньня павінна завершыцца праверка матэрыялаў, зьвязаных з перакрыцьцём чыгункі ў Барысаве падчас стыхійнай акцыі пратэсту 6 чэрвеня. Сёньня ж у Барысаў з рабочым візытам прыбывае прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі?

Сёньня павінна завершыцца праверка матэрыялаў, зьвязаных з перакрыцьцём чыгункі ў Барысаве падчас стыхійнай акцыі пратэсту 6 чэрвеня. Сёньня ж у Барысаў з рабочым візытам прыбывае прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі?

Нагадаем, у выніку нядзельнай залевы адбылося падтапленьне каля 50 дамоў Залінейнага мікрараёну ў Барысаве. Каля 30-ці абураных жыхароў перакрылі чыгунку, патрабуючы сустрэчы з кіраўніцтвам мясцовай вэртыкалі. У выніку рух цягнікоў быў затрыманы ад 30 да 48 мінут. Міліцыянты нікога з удзельнікаў акцыі пратэсту не затрымалі і не складалі пратаколаў. Аднак матэрыялы перададзеныя ў транспартную міліцыю. Сёньня яна мусіць прыняць рашэньне па гэтай справе. Прэсавы сакратар упраўленьня ўнутраных спраў на транспарце Аляксандар Пальчынскі сказаў:

(Пальчынскі: ) «Мяркуючы па ўсім, ніякіх мераў міліцыя прымаць ня будзе. То бок людзі абсалютна правільна выказвалі незадаволенасьць і палічылі крайняй мерай выхад на пуці. Перакрыцьцё руху зьяўляецца пэўным парушэньнем. Але ўлічваючы ўсю сытуацыю, матэрыялы будуць проста сьпісаныя».

Сёньня ж у Барысаў накіроўваецца прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле прэсавага сакратара прэм’ера Аляксандра Цімашэнкі, кіраўнік ураду наведае тамтэйшы камбінат хлебапрадуктаў. Няўжо праблемы ўдзельнікаў стыхійнага пратэсту будуць па-за ягонай ўвагай?

(Цімашэнка: ) «Прэм’ер інфармаваны пра гэтую сытуацыю. Наколькі яна будзе абмяркоўвацца, я вам сказаць не магу. Сытуацыя з праблемамі падтапленьня была дакладзена прэм’еру».

Паводле журналіста мясцовай газэты «Борисовские новости» Алеся Абрамовіча, ужо выдзяляліся грошы на будаўніцтва барысаўскай дамбы. Першая чарга ўступіла ў дзеяньне, але яна ня мае сэнсу, бо аб’ект ператварыўся ў даўгабуд. Але пакуль ніхто з барысаўскіх вэртыкальшчыкаў не пацярпеў з-за таго, што людзей давялі да адчаю. Паводле спадара Абрамовіча, візыт прэм’ера ў Барысаў можа быць зьвязаны з нядаўнім пратэстам.

(Абрамовіч: ) «Улады перапалохаліся, таму што гэта надзвычайная падзея. Гэта простыя людзі, там ніхто з палітыкаў, з апазыцыянэраў не арганізаваў гэты выбух. І гэта напужала ўладу, што гэта стыхійна адбылося. Яны баяцца ланцуговай рэакцыі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?9

Блогер Сяргей Пятрухін уладкаваўся на новую працу11

У «Мінск-Свеце» адкрылася новая школа, якую пабудавалі за $24 мільёны7

Таксісты «Яндэкс Go» папрасілі павысіць тарыфы. У кампаніі паабяцалі падумаць

Старадрукі, якія выкрадаліся з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта, вывозіліся ў Маскву праз Мінск3

«Будзеце ездзіць на шынамантаж кожны дзень». Мінчанцы пагражаюць за тое, што паставіла аўто ў суседнім двары4

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык54

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»3

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць