Грамадства

Таямнічыя зьнікненьні дыктатараў

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір не зьяўляецца на публіцы ўжо больш за месяц, з 4 ліпеня.

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір не зьяўляецца на публіцы ўжо больш за месяц, з 4 ліпеня. Сын Сонца Нацыі зьнік з вачэй грамадзкасьці да дзень да выпрабаваньня ракетаў, што, як памятаем, ажыцьцявілі 5 ліпеня. Апошні раз яго бачылі падчас наведваньня шыннага заводу.

СМІ Паўночнай Карэі ніводнага разу не паведамілі з таго часу пра якую-небудзь падзею, у якой бы браў удзел лідэр краіны. Адзіным выняткам стала паведамленьне ад прывітаньні дасланым Кім Чэн Ірам ў адрас Фідэля Кастра.

Раней Кім Чэн Ір меў звычку па некалькі разоў у месяц наведваць розныя вайсковыя часткі для падтрыманьня маральнага духу. Так, за мінулы год з 131 публічнага зьяўленьня на публіцы лідэра КНДР 70 былі зьвязаныя з ваеннай тэматыкай. Сёлета 52 разы з 69 Кім Чэн Ір сустракаўся з ваеннымі.

Ягонае зьнікненьне ужо нарадзіла велізарную колкьасьць чутак, у прыватнасьці, замежныя назіральнікі адзначаюць, што Кім Чэн Ір хаваецца ў падземным бункеры, баючыся амэрыканскага ўдару ў адказ на паўночнакарэйскія выпрабаваньні.

Іншыя экспэрты мяркуюць, што Кім чакае, пакуль скончыцца крызыс, выкліканы моцнай паводкай. Падчас яе загінулі 549 чалавек і 245 зьніклі бязь вестак, былі разбураныя 4 500 дамоў і аказаліся пад вадой 20 тысяч гектараў сельскагаспадарчых земляў, што ўскладніла і без таго цяжкую эканамічную сытуацыю ў краіне.

Дарэчы, у 2003 г. Кім Чэн Ір ужо зьнікаў з публічнага жыцьця на сем тыдняў пасьля таго, як Паўночная Карэя абвясьціла пра выхад з Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, што супала з амаэрыканскім уварваньнем у Ірак.

novonews.lv

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год19

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год19

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць