Вайна22

Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ патлумачыў, чаму яны працягваюць утрымліваць Бахмут

Баі за Бахмут цягнуцца ўжо 9 месяцаў. Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі ў інтэрв'ю «Інтэрфакс-Украіна» кажа, што гэтыя баі маюць важнае значэнне не толькі для РФ, але і для Украіны. 

Аляксандр Сырскі. Фота: Мінабароны Украіны.

Сырскі тлумачыць, што на працягу некалькіх месяцаў на гэтым кірунку яны стрымліваюць наступ ворага і не даюць яму павялічваць лінію фронту. Акрамя таго, наносяць расійскай арміі значныя страты — знішчаюцца самыя прафесійныя расійскія падраздзяленні, узбраенне і ваенная тэхніка.

Далейшае ўтрыманне Бахмута, па словах Сырскага, мае важнае значэнне для абароны Украіны па некалькіх прычынах:

  • горад з'яўляецца важным вузлом абароны, утрыманне якога забяспечвае ўстойлівасць абароны групоўкі войск у цэлым;
  • Бахмут з'яўляецца ўдала размешчанай прыроднай крэпасцю, якая акружаная рэкамі і размешчаная на пагорках, што спрыяе вядзенню абароны;
  • таксама абароне горада спрыяе наяўнасць шматпавярховай забудовы і развітая інфраструктура на левым беразе ракі Бахмутоўка, дзе вядуць абарону ўкраінскія войскі;
  • бой па авалоданні горадам з'яўляецца спецыфічным відам баявых дзеянняў, які патрабуе асаблівых навыкаў і стварае цяжкасці для войск, якія вялі наступ ва ўмовах лесастэпу;
  • Бахмут з'яўляецца часткай Канстанцінаўска-Краматорскай агламерацыі, утрыманне якой выключае выхад расійскіх салдат у фланг і тыл груповак украінскіх войскаў на Лісічанскім і Данецкім напрамках.

Для Расіі, адзначае Сырскі, баі за Бахмут — як другая «бітва за Сталінград», таму Расія не шкадуе рэсурсаў.

У Расіі знайшлі ўжо сем могілак, на якіх масава хаваюць загінулых вагнераўцаў

З сакрэтных амерыканскіх дакументаў сталі вядомы страты ўкраінскай арміі

Расія перакідае ў Бахмут падраздзяленні рэгулярных войск з-за вялікіх страт у шэрагах ПВК «Вагнер»

Каментары2

  • a.hto.tam.idze
    25.04.2023
    Па розных ацэнках, страты расейцаў падчас спробаў захапіць Бахмут вагаюцца ў дыяпазоне ад 3:1 да 5:1. Пакуль гэтая прапорцыя будзе захоўвацца, украінцам не мае аніякага рэзону адыходзіць з абарончых пазіцый. Тых рашыстаў, якіх знішчылі пад Бахмутам, інакш прыйшлося бы знішчаць у іншым месцы праз значна большы кошт жыццяў украінскіх жаўнераў.
  • Жыве Беларусь!
    26.04.2023
    Слава Украіне!

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч19

Пуцін паскардзіўся Трампу на «спробу» Украіны атакаваць сваю рэзідэнцыю13

У Тайландзе ўпершыню за амаль 30 гадоў зноў пабачылі суматранскага ката. А ўжо і не спадзяваліся2

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным6

Новая знаходка навукоўцаў падмацоўвае гіпотэзу, што асновы жыцця на Зямлі маглі трапіць з космасу8

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю13

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай27

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць