Грамадства33

«Бабры грызлі лес, а мы падбіралі бярвенне». Беларусы робяць у Польшчы драўляныя цацкі і набіраюць у ціктоку мільёны праглядаў

Беларусы Дзіма і Аня вымушана пераехалі ў Польшчу ў 2020 годзе. Перад гэтым яны ў Беларусі тры месяцы вялі свой бізнэс— праект — драўляныя цацкі. За гэты час яны паспелі набраць тысячу падпісчыкаў у інстаграме. Але жыццё павярнулася так, што давялося ўсё кінуць і з'ехаць. Іх гісторыю расказала выданне Lixtar.media.

«Калі прыехалі ў Польшчу, трэба было праседзець каранцін. Мы гэтыя дзесяць дзён якраз і думалі, як нам далей жыць», — пачынае аповед Дзіма.

Пасля каранціну пара засялілася на некалькі месяцаў на сквот у Варшаве. На наступны дзень Дзмітрый пайшоў на працу электрыкам. «Гэта была будоўля. Я папрацаваў адзін дзень, а на другі туды не пайшоў. Падумаў, што трэба далей займацца цацкамі», — распавядае хлопец.

Фота: instagram.com/wood_care_store

У Дзмітрыя і Ганны з усіх ашчаджэнняў было паўтары тысячы злотых.

«За тысячу мы купілі лобзік, а на сквоце знайшлася шліфавалка. Я доўга шукаў дошкі, на той момант не ведаў польскай, каб на OLX купіць нешта нармальнае. У выніку ў нейкай краме я знайшоў дубовую дошку за сто злотых (гэта вельмі дорага), прывязаў дошку да ровара і прывёз на сквот. Старонку ў інстраграме мы пераклалі на польскую і запусцілі рэкламу. І пачалі працаваць», — распавядае Дзіма.

Фота: instagram.com/wood_care_store

Беларус кажа, што рэклама спрацавала на польскую аўдыторыю і з гэтай дошкі атрымалася добра зарабіць. Дарэчы, адзін з ролікаў у ціктоку праекта беларусаў набраў больш за 45 мільёнаў праглядаў!

Дзіма кажа, што цікток вельмі дапамог ім у замовах.

«Праз інстаграм мы знайшлі пастаўшчыкоў дошак. Пражылі на сквоце пару месяцаў. Пазней знаёмыя прапанавалі жыць у іх вясковай хаце бясплатна. Сам дом знаходзіцца наводшыбе і да найбліжэйшага наступнага дома прыкладна два кіламетры, да найбліжэйшай сельскай крамы каля дзесяці кіламетраў, а да «Бедронкі» каля дваццаці кіламетраў. Да банкамата таксама прыкладна было дзесяць кіламетраў. Мы там жылі і рабілі цацкі», — дзеліцца беларус.

Фота: instagram.com/wood_care_store

Дзмітрый з Ганнай пражылі ў гэтай хаце цэлы год. Хлопец кажа, што вакол было шмат звяроў — ваўкі, казулі, зайцы, бабры. А навокал быў лес.

«Мы ацяплялі хату дровамі. Але ў доме было водазабеспячэнне. Гэта быў той яшчэ эксперымент. Мы ўвесь час пілавалі і секлі дровы (смяецца). Узімку было вельмі холадна — да мінус 25. У доме з раніцы было каля пяці градусаў толькі, вада ў трубах замярзала. Раніцай устаеш памыцца, а вады няма. І пачынаеш паліць у печы, уключаць абагравальнікі. Даволі цяжка жыць, калі ні з кім не маеш зносін толкам, нічога не бачыш і не ведаеш.

Каля нашай вёскі было возера, там жыло вельмі шмат баброў, яны моцна лес грызлі. І мы гэтыя бярвенні збіралі, пілавалі іх, сушылі і рабілі цацкі. Цацкі ў асноўным робім з дуба і ясеня.

Фота: instagram.com/wood_care_store

Пераехаць у вёску было адзіным варыянтам, каб назбіраць грошай. Раз на тры дні мы ездзілі да пачтамата на ровары і адвозілі заказы.

Калі была зіма халодная, перад Новым годам было шмат замоў. Нам гаспадары дома далі вазок роварны для сабакі. Некалькі дзён было снегу прыкладна па пояс і некалькі кіламетраў я ішоў з роварам і каляскай, каб выйсці да расчышчанай трасы. З той вёскі да Варшавы на цягніку паўтары гадзіны ехаць. Але да цягніка яшчэ трэба было дабрацца — на ровары дваццаць кіламетраў. Аўтобусаў там не было», — распавядае хлопец.

Праз год пара пераехала ў Варшаву, яны накупілі станкоў на заробленыя грошы, пераехалі зноў на сквот і працавалі. Зрабілі гэта, каб назбіраць грошай і ўкласціся зноў у бізнэс.

«Нядаўна мы пераехалі ў горад Вэнглявіцы, недалёка ад гор. Тут здымаем кватэру, здымаем вялікае памяшканне (прыкладна 80 квадратаў) і працуем. У нас нават ёсць наёмныя работнікі. Працягваем рабіць цацкі», — расказвае беларус.

Каментары3

  • цацкі
    28.04.2023
    цацкі
  • санты барба
    28.04.2023
    "пайшоў на працу электрыкам. «Гэта была будоўля. Я папрацаваў адзін дзень, а на другі туды не пайшоў. Падумаў, што"

    нуда - электрыка - гэта несур'ёзна. іншая справа - цацкі
  • Удзячны беларус
    28.04.2023
    Выдатная праца. Дужа крэатыўна. Посьпехаў ім!

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць