Улада11

Макей да Віцебска дабраўся

Працоўная група Адміністрацыі прэзідэнта без папярэджання правяла рэйдавую праверку працы віцебскіх выканкамаў.

Працоўная група Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі 10—11 лістапада без папярэджання правяла рэйдавую праверку працы выканаўчых і распарадчых органаў улады ў Віцебску па выкананні патрабаванняў дырэктывы № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата».

Як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, падчас праверкі выяўлены шэраг сур’ёзных недахопаў. У прыватнасці, старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Мікалайкін пачаў прыём грамадзян па асабістых пытаннях з паўтарагадзінным спазненнем. У выніку ўтварылася чарга з амаль 10 чалавек. Інфармацыя аб змене графіку прыёму не была размешчана.

На працоўным месцы не было начальніка аддзела па працы і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама Алены Капусцінай, якая таксама павінна была весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

«Ёсць дакладны рэгламентаваны парадак прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, зацверджаны прэзідэнтам Беларусі, які неабходна няўхільна выконваць. Гэта святая справа для кожнага кіраўніка», — пракаментаваў сітуацыю кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Апрача таго, у гарвыканкаме не наладжана электроннае ўзаемадзеянне з іншымі структурнымі падраздзяленнямі і арганізацыямі пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Сайт гарвыканкама ўтрымлівае неактуальную інфармацыю аб парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур гарвыканкамам і яго структурнымі падраздзяленнямі. Гарачая лінія Віцебскага гарвыканкама працуе толькі адзін дзень на месяц, і пры гэтым ні адзін указаны тэлефон не адказваў.

Вынікі праведзенай праверкі будуць паведамленыя кіраўніку дзяржавы. Адміністрацыя прэзідэнта працягне практыку правядзення аналагічных раптоўных праверак па пытаннях дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата ў іншых рэгіёнах. За выяўленыя недахопы і хібы ў працы спагнанні будуць вельмі жорсткія, зазначаецца ў паведамленні прэс‑службы.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць