Свет11

Затрыманы ў Мінску расіянін Маскалёў знайшоўся ў смаленскім СІЗА. У Беларусі яго катавалі

Аляксея Маскалёва, бацьку школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак і гэтым выклікала пераслед на сям'ю, праваабаронцы нарэшце знайшлі. Аказалася, што ён знаходзіцца ў СІЗА Смаленска. Пра месцазнаходжанне Маскалёва нічога не было вядома больш за месяц — пасля таго, як яго затрымалі ў Беларусі 30 сакавіка.

Пра тое, што сувязь з Маскалёвым адноўленая, паведаміў праваабарончы праект «ОВД-Инфо» са спасылкай на адваката Уладзіміра Біліенку, які сёння бачыўся са сваім падабаронным.

Як расказаў Маскалёў адвакату, пры затрыманні ў Беларусі яго моцна збілі рукамі і нагамі па грудзях і спіне, адбілі цягліцу на правай назе, а таксама нанеслі некалькі ўдараў па галаве, у тым ліку білі галавой аб сцяну. Мужчына перадаў Біліенку запіску, у якой падзякаваў усім, хто перажывае за яго сям'ю.

Маскалёва, які адзін выхоўваў 13-гадовую дачку, судзілі за пасты пра вайну ў «Аднакласніках», хоць ён сцвярджаў, што не мае дачынення да ўказаных публікацый. 27 сакавіка суд у горадзе Яфрэмаве Тульскай вобласці, дзе Аляксей з дачкой жылі, асудзіў яго да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пасля абвяшчэння прысуду ў судзе заявілі, што ён збег з-пад хатняга арышту, а неўзабаве яго арыштавалі ў Беларусі. Праз тыдзень пасля гэтага расійскія дыпламаты паведамілі, што Маскалёў знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне ў чаканні пастановы аб экстрадыцыі, а пасля ніякіх вестак пра ягоны лёс доўга не было.

Дачку Маскалёва Машу спачатку адправілі ў прытулак, а пасля яе забрала маці.

Каментары1

  • W
    04.05.2023
    Welcome to Belarus

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць