Вайна22

На 9 Мая Расія можа рыхтаваць правакацыі, у тым ліку і ў Беларусі — ГУР МА Украіны

Расія часта выбірае сімвалічныя даты для ўчынення правакацый, так можа быць і 9 мая. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў.

«Пачынаючы з 2014 года акупанты выкарыстоўваюць падобнага роду правакацыі, і не выключана, што і зараз мы з гэтым сутыкнёмся. У гэтай сітуацыі правакацыі могуць быць накіраваныя расійскімі спецслужбамі супраць расійскага грамадзянскага насельніцтва і прымеркаваныя да пэўных дат, напрыклад, 9 Мая», — адзначыў прадстаўнік ГУР МА Украіны.

У той жа час Андрэй Юсаў выказаў меркаванне, што расіяне могуць накіраваць правакацыі і супраць Беларусі: такая расійская «аперацыя пад фальшывым сцягам» можа мець на мэце ўцягнуць беларускае войска ў вайну супраць Украіны.

«Ніхто ні ва Украіне, ні ў астатнім свеце ў падобныя спектаклі ўжо не паверыць. Але гэта не значыць, што правакацый не будзе», — падкрэсліў прадстаўнік ГУР МА Украіны Андрэй Юсаў.

Каментары2

  • Прыхвасням пруціна.
    07.05.2023
    Вас чакае такое пекла, што жывыя будуць зайздросціць мёртвым.
  • mikola
    07.05.2023
    Treba byc gatovym da Pravakacyi ! Moza List paslac *usenarodna abranamu*?

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу3

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

Чаму ў школах не адмяняюць урокі ў моцныя маразы7

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу3

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць