Грамадства

Прызначылі дату суда па справе Яўгена Лівянта

Першае судовае пасяджэнне па справе вядомага педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта пройдзе 19 мая ў 11:30. Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка і дзеці.

Разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Яўгена Лівянта і яшчэ шасці абвінавачаных будзе суд Маскоўскага раёна.

«Яны абвінавачваюцца ў тым, што 16 жніўня 2020 года ў Мінску ўдзельнічалі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў», — паведамілі ў судзе расійскаму выданню Sputnik.

Раней Лівянта абвінавачвалі таксама ў распаўсюджванні «эктрэмісцкай» інфармацыі, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў тым, што яго рэпетытарскі цэнтр «100 балаў» нібыта ўхіляўся ад падаткаў.

Яўген Лівянт быў затрыманы ў канцы снежня мінулага года. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях6

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША6

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год14

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца6

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА3

Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так23

Над Мінскам зіхацяць маланкі ФОТАФАКТ2

Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую118

Беларус забяспечыў казахстанскаму клубу еўракубкавую восень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях6

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць