Грамадства130130

Балкунец, Шарэнда-Панасюк і яшчэ два чалавекі заклікалі выставіць ультыматум Лукашэнку, а пакуль асудзілі Ціханоўскую

У апублікаваным відэа яны заявілі пра правал пяцігадовай працы Офіса Святланы Ціханоўскай і выказалі яму прэтэнзіі з нагоды неэфектыўнай працы апазіцыі з 2001 года.

Скрыншот з відэа

Двое з гэтых людзей добра вядомыя грамадскасці — гэта Дзмітрый Балкунец і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.

Двух іншых завуць Вячаслаў Япішка (прадпрымальнік і гісторык з Брэста) і Руслан Хазін (колішні работнік «Гродна Азота», які пасля працаваў электрамантажнікам у Расіі).

У відэа ўсе чатыры спікеры выступілі па чарзе: Хазін і Балкунец па-руску, Шарэнда-Панасюк і Япішка па-беларуску.

Усе выступоўцы па чарзе абвінавацілі Офіс Святланы Ціханоўскай і набліжаных да яе людзей у бяздзеянні і нямэтавым выкарыстанні заходняй падтрымкі, таксама ўсклалі на яго адказнасць за наяўнасць у Беларусі палітвязняў.

Шарэнда-Панасюк заклікала выставіць ультыматум Аляксандру Лукашэнку.

Пасля гэтага спікеры перайшлі да канкрэтнай прапановы па супрацьдзеянні дзейнасці Офіса — склікаць Устаноўчы сход і прыняць на ім розныя цудадзейныя дакументы.

Каментары130

  • Probono
    29.07.2025
    Балтунец добра пракаціўся на ровары. Чаму дагэтуль не прысьцягнуйся да чугункі - незразумела 😁
  • Аляксандр
    29.07.2025
    Паліна, ты была героем, але куда ты палезла? Балкунец — крамлёўскі агент. Якую ты там згоду аб супрацоўніцтве падпісвала?
  • Аляксандр
    29.07.2025
    А чаму не далі спасылку на відэа, як заўсёды робіце? Франак забараніў? Усё болей пераконваюся ў вашай ангажаванасці.

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры21

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць