Эканоміка55

На беларускіх прадпрыемствах растуць складскія запасы

За год складскія запасы ў беларускай эканоміцы выраслі на 24%, а ў Мінску — на 44%.

Мінскі трактарны завод
Мінскі трактарны завод. Фота ілюстрацыйнае

Па стане на 1 мая запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў склалі 9,176 млрд рублёў у эквіваленце. За 12 месяцаў яны павялічыліся на 24%, што значна вышэй росту цэн.

У параўнанні з сярэднямесячным аб'ёмам вытворчасці складскія запасы на 1 мая 2023 года склалі 76,9%. Годам раней адносны ўзровень запасаў гатовай прадукцыі быў ніжэйшы — 66,8%. З 2016 года гэты паказчык у маі быў вышэйшы толькі адзін раз — у 2020 годзе (79,1%), заўважылі Вanki24.by.

Больш за ўсіх склады запоўнілі прадпрыемствы Брэсцкай вобласці — 113,3% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (пры 72,5% у папярэднім годзе). У грашовым эквіваленце запасы дасягнулі 1,491 млрд рублёў, што на 76,7% больш, чым было год таму.

У лідарах таксама аказаўся Мінск — 106,8% ад выпуску ў месяц (86,3% было ў красавіку мінулага года). У грашовым выражэнні на сталічных складах сабралася тавараў на 1,961 млрд рублёў, што на 44% больш за леташнюю суму.

У цэлым памер запасаў у грашовым выражэнні за год вырас ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай.

Каментары5

  • Аддайце мне маё
    20.05.2023
    Багацее крыштальны сасут. Колькі тавараў навыпускалі! Усім хопіць!
  • Максим Дизайнер
    20.05.2023
    После СВО, как после пандемии ковида, экспорт сразу попрет в гору.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.05.2023
    Дизайнер, ага. асабліва, калі танней за сабекошт - паляжала ж... саржавела

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць