Вайна22

Пуцін у курсе, але рабіць заявы наконт маштабнай атакі дронаў на Маскву не будзе — Пяскоў

Мінабароны спрацавала добра, СПА таксама, адказны за атаку «кіеўскі рэжым», Расіі варта працягваць баявыя дзеянні ва Украіне, так прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў начную атаку дронаў на Маскву і Падмаскоўе.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

«Цалкам зразумела, што гаворка ідзе аб дзеяннях у адказ кіеўскага рэжыму на нашы вельмі эфектыўныя ўдары па адным з цэнтраў прыняцця рашэнняў. Гэты ўдар меў месца ў нядзелю», — заявіў прэс-сакратар Пуціна. Але ён не назваў, пра які «цэнтр прыняцця рашэнняў» ідзе гаворка.

Па словах Пяскова, Уладзімір Пуцін з самай раніцы атрымліваў інфармацыю аб атацы ад Мінабароны, адпаведных ведамстваў, МНС і кіраўнікоў горада і вобласці.

Пуцін не плануе выступаць са зваротам пасля атакі БПЛА, сёння ў яго запланаваная сустрэча з прадпрымальнікамі, як паведаміў Пяскоў.

Ён адмовіўся каментаваць пытанні аб абароненасці сталіцы і аб цэлях дронаў, якія зваліліся ў раёне Рублёўкі.

Пяскова таксама спыталі, ці хвалюе Крэмль, што расіяне пасля пачатку баявых дзеянняў падвяргаюцца такой небяспецы, як атакі беспілотнікаў, абстрэлы Белгародскай вобласці і напады дыверсійных груп. На думку прэс-сакратара, гэтыя інцыдэнты лішні раз дэманструюць «неабходнасць працягу спецыяльнай ваеннай аперацыі і дасягнення пастаўленых мэтаў».

Сёння Масква і Падмаскоўе зазналі самую маштабную атаку дронаў з пачатку вайны ва Украіне. 

Украіна традыцыйна не пацвярджае сваю датычнасць да дыверсій на тэрыторыі Расіі. 

Каментары2

  • А як вы хацелi
    30.05.2023
    Вайна прыйшла у маскву, гугу гугу- гугу гугу)))))
  • Ершик
    30.05.2023
    Путин еще не успел слезть со своего чемоданчика

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць