Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана 3 чэрвеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БЕЛТА.
Паводле яго слоў, 1 чэрвеня беларускі бок атрымаў запрашэнне прыняць удзел у цырымоніі інаўгурацыі пераабранага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
«Улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй, а таксама актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне бакоў, у гэтым урачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка», — расказаў Анатоль Глаз.
Чаму, «улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй», на інаўгурацыю не паедзе Лукашэнка, не паведамляецца.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары