Навука і тэхналогіі

Навукоўцы з дапамогай 3D-сканавання даследавалі загадкавую рымскую практыку пахавання

Археолагі з брытанскага Ёрка выкарысталі 3D-сканаванне для вывучэння пахавальнай практыкі рымлян, пры якой целы памерлых, што ляжалі ў трунах, залівалі вадкім гіпсам.

3D-сканаванне схаваных поласцей гіпсавых злепкаў 3D-сканирование спрятаных полостейгипсовых слепков 3D scanning of the negative cavities in the gypsum casings
Сканаванне схаваных поласцей гіпсавых злепкаў са старажытнарымскіх пахаванняў. Фота: Музей графства Ёркшыр / york.ac.uk

Як заўважаюць навукоўцы з Ёркскага ўніверсітэта, выкарыстанне 3D-сканавання дазволіла даведацца аб падрабязнасцях пахавання цэлай сям'і, якая памерла каля дзвюх тысяч гадоў таму ў ваколіцах Ёрка. У тыя часы гэта была тэрыторыя Рымскай Імперыі.

Па незразумелых прычынах у тыя часы рымляне залівалі нябожчыкаў у свінцовых ці каменных трунах паверх адзення гіпсавым растворам перад тым, як іх пахаваць.

Пасля таго, як гіпс цвярдзеў, вакол цел утваралася поласць, якая захоўвала першапачатковую паставу і контуры памерлых. Гіпс захоўваў адбіткі саванаў, адзення, абутку. Дзякуючы гэтаму вучоныя могуць шмат даведацца аб матэрыялах, якія хутка парахнеюць.

Даследчыкі гавораць, што пакуль незразумела, навошта і для каго быў абраны гэты рытуал. Аднак, хутчэй за ўсё, ён быў звязаны з людзьмі высокага статусу. Сляды духмяных смол з Міжземнаморʼя і Аравіі, раней знойдзеныя ў трох гіпсавых пахаваннях у Ёрку, сведчаць аб выкарыстанні ў адзенні дарагіх і экзатычных рэчываў, якія маглі сабе дазволіць толькі прадстаўнікі эліты.

Падобныя гіпсавыя пахаванні былі знойдзеныя ў розных месцах Еўропы і Паўночнай Афрыкі, што ўваходзілі калісьці ў склад Рымскай Імперыі. Толькі ў Ёрку і яго ваколіцах з канца ХІХ стагоддзя было зарэгістравана не менш за 45 пахаванняў такога тыпу. Непасрэдна ў Музеі графства Ёркшыр захоўваецца 16 такіх гіпсавых злепкаў.

Навукоўцы даследавалі пахаванне сямʼі, якое складаецца з двух дарослых і немаўляці. Усе яны памерлі адначасова.

Прафесар Морын Кэрал (Maureen Carroll), загадчыца аддзялення рымскай археалогіі Ёркскага ўніверсітэта, адзначыла:

«Контуры трох чалавек у гіпсе можна ўбачыць няўзброеным вокам, але цяжка разабраць паставы целаў адносна адно аднаго і распазнаць, як яны былі апранутыя і ў што загорнутыя. 3D-мадэль дазволіла ашаламляльным чынам праясніць гэтыя незразумелыя моманты».

Як высветлілі навукоўцы, пры падрыхтоўцы да пахавання ўсе целы былі поўнасцю з галавы да ног загорнутыя ў саваны і тканіны рознай якасці і пляцення.

На атрыманай мадэлі яскрава відаць драбнюткія дэталі, напрыклад, завязкі, якімі быў перавязаны пахавальны саван над галавою аднаго з дарослых, палосы тканіны, якімі было абгорнута немаўля.

Па словах куратара аддзела археалогіі Музея графства Ёркшыр Люсі Крэйтан (Lucy Creighton),

«перадавыя тэхналогіі адкрываюць публіцы новыя захапляльныя спосабы знаёмства з нашымі калекцыямі. Вынікі 3D-сканавання адкрываюць нам вочы на мінулае і паказваюць момант трагедыі».

Даследаванне навукоўцаў з Ёркскага ўніверсітэта дэманструе, як перадавыя тэхналогіі дазваляюць паглыбіць навуковыя даследаванні. Яны даюць магчымасць правесці аналіз дробных дэталяў археалагічнага матэрыялу, якія схаваныя ад чалавечага вока. З другога боку, новыя тэхналогіі даюць магчымасць шырокай грамадскасці новым займальным чынам убачыць інтэрактыўныя лічбавыя версіі старажытных абʼектаў.

Далей вучоныя спадзяюцца падобным чынам даследаваць і астатнія гіпсавыя злепкі, каб лепш зразумець прыроду тканін, якія выкарыстоўваліся ў пахаваннях, і магчымы сацыяльны статус нябожчыкаў. Другая задача — высветліць культурныя, рытуальныя або практычныя прычыны, якія абумовілі такі метад абыходжання з памерлымі ў старажытнай Рымскай Імперыі.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы: эўтаназія, магчыма, існавала ў імперыі інкаў

Навукоўцы: небінарныя людзі існавалі яшчэ ў каменным веку

Вучоныя знайшлі самы старажытны надпіс, зроблены кірыліцай

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай13

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў11

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць