Грамадства

Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў сустрэлася з прэзідэнтам Абхазіі

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 19 лістапада сустрэлася з кіраўніком Абхазіі Сяргеем Багапшам, паведамляе прэс‑служба абхазскага прэзідэнта.

Паводле слоў Багапша, Абхазію і Беларусь звязвае даўняя дружба. «А паводзіны кіраўніка Беларусі падчас аб’яўлення Абхазіі эканамічнай блакады ў памяці народа і кіраўніцтва засталіся назаўжды», — сказаў ён.

Багапш падкрэсліў, што Абхазія «будзе весці дыялог з усімі, хто жадае з ёй размаўляць». «Але мы не збіраемся нікога ўпрошваць, выстаўляць нейкія патрабаванні, каб хтосьці прызнаў нашу незалежнасць, — заявіў прэзідэнт. — Я неаднаразова і Аляксандру Лукашэнку гаварыў пра гэта, і пра тое, што тыя, хто быў нам блізкі ў цяжкія для нас часы, такімі і застануцца. А як будзе ісці працэс прызнання незалежнасці Абхазіі, пакажа час. Мы разумеем, што ў гэтым складаным свеце не ўсё даецца вельмі проста».

Паводле слоў Багапша, пры любым варыянце развіцця падзей «Абхазія ведае, што ў яе ёсць сябры і краіны, з якімі яна хацела б звязаць свой лёс». «Гэта Расія, Беларусь і яшчэ некалькі краін», — удакладніў ён.

У сваю чаргу, старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Міхаіл Русы выказаў падзяку кіраўніцтву краіны за магчымасць убачыць поўную карціну падзей ў Абхазіі.

«Мы наведалі парламент Абхазіі, сустрэліся са спікерам і кіраўнікамі камітэтаў Народнага сходу, адбылася вельмі цікавая і грунтоўная размова ва ўрадзе.

Мы атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з міністрам замежных спраў Сяргеем Шамбам, і атрыманыя ў знешнепалітычным ведамстве дакументы дапамогуць у падвядзенні вынікаў нашага візіту. На сустрэчы з міністрам абароны Абхазіі нам растлумачылі шмат дэталяў, якія для нас былі вельмі важныя», — сказаў ён.

Як раней паведамлялася, з 17 па 20 лістапада дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі наведвае Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію.

Рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў ад 5 лістапада 2009 года была створана працоўная група з прадстаўнікоў дзвюх палат парламента «з мэтай атрымання дадатковай інфармацыі аб пытанні прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый для разгляду гэтага пытання Палатай прадстаўнікоў».

Расія прызнала незалежнасць рэспублік у канцы жніўня 2008 года. Грузія ў адказ на гэта разарвала дыпламатычныя адносіны з РФ і аб’явіла Абхазію і Паўднёвую Асецію акупаванымі тэрыторыямі. Акрамя Расійскай Федэрацыі незалежнасць рэспублік прызнала Нікарагуа. 10 верасня 2009 года падчас візіту ў Маскву прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес заявіў, што яго краіна прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Адозвы Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з просьбай прызнаць іх незалежнасць паступілі ў беларускі парламент у канцы 2008 года; парламенцкія камісіі іх вывучаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу29

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі35

Ён быў як жывы шчыт. Марыя Мароз расказала, чаму яны з Ціханоўскай патрабавалі, каб з імі да мяжы ехаў кіраўнік ААЦ Паўлючэнка7

Ушакоў: Амерыканцы зрабілі нам прапанову, якая нам падалася прымальнай16

Лукашэнка: Шкадаваць грошай для КДБ не трэба29

На АНТ заявілі, што Латушка ў канцы ліпеня 2020 нібыта хацеў спаліць штаб Ціханоўскай. Латушка адказаў на гэта10

«Страцілі 5% сумы і тры тыдні». Як беларусы пазбаўляюцца ад дрэннай валюты і дзе яе прымаюць2

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»1

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу29

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць