Свет1212

У Байдэна забалеў зуб, ён перанёс сустрэчу са Столтэнбергам

У панядзелак стаматолагі зробяць прэзідэнту ЗША Джо Байдэну аперацыю па выдаленні запаленай пульпы — злучальнай тканкі, якая запаўняе поласць зуба. «Сёння раніцай у Белым доме прэзідэнту правядуць аперацыю па выдаленні пульпы зуба», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Белым домам.

Джо Байдэн. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP Photo

Адзначаецца, што працэдура не будзе праводзіцца пад агульным наркозам, таму часовай перадачы паўнамоцтваў віцэ-прэзідэнту не плануецца.

Паводле лекара амерыканскага лідара Кевіна О'Конара, ён 11 чэрвеня паскардзіўся на зубны боль. Спецыялісты правялі ў Белым доме абследаванне і прынялі рашэнне аб неабходнасці дэпульпіравання хворага зуба. У той жа дзень была праведзена падрыхтоўка да аперацыі, якую Байдэн перанёс добра. Зараз яго чакае сама аперацыя.

Праз яе неабходнасць была перанесена сустрэча Байдэна з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам, на якой павінна абмяркоўвацца далейшая падтрымка Украіны ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

Каментары12

  • Acab
    12.06.2023
    Зубік забалеў, я стрымгалоў у паліклініку, сэньня на завод можна ня ісьці – паважная прычына.
  • Ппекп
    12.06.2023
    Беларусы жадаюць здароўя містэру Байдэну.
  • Acab
    12.06.2023
    Дарэчы, байдэн і сацыялістычная партыя зша ў некаторых колах лічыцца найпростшых-бінарыстаў) чамусьці ледзь ня ворагам пуціналукашэнак.
    Цікава, ці будуць хаваць дзеда ляялісты гэтых самых пуціналукашэнак.

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць