Грамадства22

Суд разгледзіць справу «аб змене прымусовага лячэння» ў дачыненні да Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра

У Мінгарсудзе 16 чэрвеня ў закрытым рэжыме разгледзяць справу «аб змене прымусовых мер бяспекі і лячэння» ў дачыненні да ўдавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай, паведамляюць праваабаронцы.

 Марыя Успенская

Паводле арт. 103 Крымінальнага кодэкса, рашэнне прымаецца судом на падставе заключэння псіхіятрычнай медычна-кансультацыйнай камісіі, якую асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода.

Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Валянціна Зянькевіч.

Роўна год таму суддзя Зянькевіч прызначыла Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Лячыцца яна будзе да выздараўлення — тэрмін не ўстанаўліваецца судом.

Успенскую абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо яна знаходзілася ў «стане бессвядомасці».

Андрэй Зельцэр 28 верасня 2021 года ва ўласнай кватэры застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і быў застрэлены ў адказ, згодна з афіцыйнай версіяй. Больш за сотню чалавек так ці інакш пацярпелі ў сувязі з гэтай справай, большасць — за каментары ў падтрымку Андрэя Зельцэра. 

Каментары2

  • даведка
    13.06.2023
    Если речь идёт не об ужесточении режима, то предполагается выписка с заменой на амбулаторное наблюдение.
  • Гэта гамон што робіцца там з людзьмі
    13.06.2023
    Бедная жанчына столькі натрывала, хай бы ўжо вызвалілі.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць