Вядома пра трох загінулых і трох параненых.

Пад раніцу 14 чэрвеня расейцы нанеслі ракетныя ўдары па гарадах Краматорск і Канстанцінаўка Данецкай вобласці, вядома пра трох загінулых і трох параненых, пра гэта піша «Украінская праўда».
«Трое загінулых і трое параненых — такія папярэднія даныя па стратах сярод цывільных у выніку ранішняга абстрэлу Данеччыны. Ударылі на досвітку — а 5 раніцы — скіравалі ракеты па Краматорску і Канстанцінаўцы. Два чалавекі загінулі і двое параненыя ў Краматорску, адзін загінуў і паранены — у Канстанцінаўцы», — напісаў кіраўнік адміністрацыі Паўло Кірыленка.
Кірыленка ўдакладніў, што варожыя ракеты патрапілі ў прыватны сектар гарадоў і нанеслі значны ўрон: у Краматорску цалкам разбураныя прынамсі 5 прыватных дамоў і пашкоджаныя два дзясяткі, у Канстанцінаўцы — два разбураныя і пашкоджаныя 55 дамоў.
Акрамя таго, пацярпеў газаправод і электрасеткі.
Выратавальныя і камунальныя службы працуюць на месцы злачынстваў, дапамагаюць людзям.
Сёння ноччу быў нанесены ўдар па Адэсе — загінулі тры чалавекі.
Каментары