Музыка

Фінскаму ўдзельніку «Еўрабачання» далі на год бясплатна карыстацца кватэрай

Здымную кватэру горад будзе аплачваць цэлы год.

Фота: Vantaan kaupunki / Vanda stad

Käärijä, альбо спявак Ерэ Пёўхёнен, публічна казаў пра сваё жаданне вярнуцца ў Вантаа, таму горад вырашыў падарыць яму кватэру на год, пра гэта піша Yle.fi.

Гэта здымная кватэра ў Вантаа, і горад будзе аплачваць арэнду на працягу года.

— Жыллё ў Вантаа заўсёды адчуваецца значна больш домам, чым у іншых месцах, — адзначыў спявак.

Большую частку свайго юнацтва ён правёў у раёне Рускеасанта ў Вантаа.

Улады Вантаа раней абвясцілі, што замовяць мурал з выявай Käärijä.

Ключы ад арандаванай кватэры перадалі спеваку ў аўторак. Разам з гэтым яму ўручылі медаль Вантаа ў знак прызнання яго выбітных заслуг перад горадам.

Käärijä заняў другое месца ў конкурсе «Еўрабачанне» паводле падсумавання галасоў гледачоў і журы. Але ён з вялікім адрывам выйграў глядацкае галасаванне.

Акрамя кіраўніцтва горада на цырымоніі прысутнічалі 12 прыхільнікаў Käärijä з дзіцячага садка «Цікурыла».

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»4

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»4

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць