Вайна1616

«Ракета трапіла роўненька ў кабінет». Украінцы знішчылі расійскага палкоўніка, які кіраваў змаганнем з падполлем на акупаваных тэрыторыях

Палкоўнік загінуў 10 чэрвеня ў адным з будынкаў базы адпачынку на Арабацкай Стрэлцы ў Генічаскім раёне.

Sergei Postovalov Сяргей Паставалаў Сергей Постовалов
Сяргей Паставалаў загінуў у выніку атакі па базе адпачынку на Арабацкай Стрэлцы

У Расіі афіцыйна пацвердзілі гібель палкоўніка ўнутранай службы РФ Сяргея Паставалава. Паведамленне аб пахаванні, якое адбылося 21 чэрвеня, апублікавалі ў тэлеграм-канале паліцыі Варонежскай вобласці Расіі.

Паставалаў у мірны час працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення МУС Варонежскай вобласці, дзе ён курыраваў упраўленне па ахове грамадскага парадку, дарожнай паліцыі рэгіёна, канвойную службу і экспертны цэнтр. Восенню 2022 года Паставалаў быў накіраваны ў акупаваную Херсонскую вобласць, дзе яго прызначылі намеснікам начальніка ўпраўлення МУС.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «7х7», 53-гадовы Сяргей Паставалаў трапіў пад абстрэл 10 чэрвеня. Палкоўнік знаходзіўся ў адным з будынкаў базы адпачынку на Арабацкай Стрэлцы ў Генічаскім раёне падчас візіту віцэ-прэм'ера, міністра прамысловасці і гандлю РФ Дзяніса Мантурава.

«РИА Новости» пісалі пра ўдар па пансіянаце ракетамі Storm Shadow і аднаго чалавека, які загінуў.

Як высветлілася пазней, удар быў нанесены па пляжным пансіянаце Chalet Thermal у сяле Шчасліўцаве на Арабацкай Стрэлцы, што выклікала вялікі пажар.

Расійскі прапагандысцкі тэлеграм-канал Рыбар падаў гэтую атаку як «працяг удараў па грамадзянскіх аб'ектах». А пансіянат Рыбар назваў пунктам «часовага размяшчэння для эвакуяваных з зоны падтаплення жыхароў».

Але, як высветлілася, гэта хлусня. Там былі не мірныя жыхары, а вайскоўцы.

Паводле інфармацыі крыніцы «7х7», сярод іх быў і Паставалаў, пахаванне якога павінна было прайсці пасля ідэнтыфікацыі парэшткаў.

«Сёння ў Варонежы развітваюцца з палкоўнікам Паставалавым, — піша ў сваім тэлеграм-канале ваенкар «Трынаццаты», расійскі баец, які ваюе ў Херсонскай вобласці. — Ракета патрапіла роўненька ў яго кабінет. Яго забойства, думаю, наўпрост звязанае з тым, што ён наносіў прыкметную шкоду ўкраінскім шпіёнам і ждунам [украінцы, якія чакаюць вызвалення сваёй зямлі] у рэгіёне, актыўна ўдзельнічаючы ў інтэграцыі Херсонскай вобласці».

Будынак пансіяната ўваходзіць у комплекс недабудаванай клінікі аднаўленчага лячэння прафесара Уладзіміра Казяўкіна, які быў заняты пад патрэбы расійскай арміі восенню 2022 года пасля адступлення расійскай арміі з Херсона і абвяшчэння Генічаска «часовай сталіцай» Херсоншчыны. Гэты комплекс уяўляе сабой новы «ўрадавы квартал».

Як паведамілі Цэнтру журналісцкіх расследаванняў мясцовыя жыхары, пасля ўдару загарэліся два корпусы, заселеныя чыноўнікамі з Расіі і мясцовымі калабарантамі. Агульная колькасць пацярпелых невядомая.

Чытайце яшчэ:

Украінцы ракетным ударам знішчылі начальніка штаба 35-й арміі

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ўпершыню з верасня 2022 года расказаў пра расійскія страты

У Новай Тавалжанцы забіты расійскі палкоўнік, кіраўнік аператыўнай групоўкі «Белгарад»

Каментары16

  • 777
    22.06.2023
    Адна нага тут, а другая - там. І з мясцовымі калабарантамі гэтак будзе.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.06.2023
    Дзякуючы расейцам навучыўся цешыцца такім навінам! Словамі Мадяра: добре!!!
  • mikola
    22.06.2023
    Лёлік  //  Hai ni lezuc !

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць