Здарэнні44

Турыстычным аўтобусам, які трапіў у ДТЗ пад Віцебскам, ехалі магілёўцы ў Санкт-Пецярбург

Сталі вядомыя падрабязнасці пра аварыю турыстычнага аўтобуса з паўсотняй пасажыраў, што патрапіў у ДТЗ пад Віцебскам. Інфармацыю паведамляе БелТА на падставе слоў прэс-сакратаркі МУС Наталлі Сахарчук.

Фота: МУС

«Аўтобус вёз турыстаў, сярод якіх у асноўным былі жыхары Магілёва і вобласці, у Санкт-Пецярбург на экскурсію. Усяго ў салоне, акрамя кіроўцы, знаходзіліся 49 чалавек — сем'і, у тым ліку з дзецьмі», — паведаміла Сахарчук.

За рулём аўтобуса знаходзіўся жыхар Магілёва.

Паводле чыноўніцы, цяпер у бальніцы на абследаванні знаходзяцца 3 чалавекі — дзве жанчыны і дзіця. Першапачаткова ва ўстановы аховы здароўя даставілі восем пацярпелых. Пяцёра, у тым ліку кіроўца, ад шпіталізацыі адмовіліся.

ДТЗ здарылася на 93-м кіламетры аўтадарогі М8 Мяжа РФ — Віцебск — Гомель у Віцебскім раёне побач з вёскай Васюты сёння ў 17.40. Турыстычны аўтобус Neoplan, рухаючыся ў спадарожным кірунку, сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan, які спыніўся на скрыжаванні.

У выніку аўтобус апынуўся ў правым па ходзе руху кювеце, дзе перакуліўся.

Каментары4

  • нехершастаць
    22.06.2023
    Паперліся ў "культурную сталіцу", "родзіну пуцена". А варта было б у Мір ды Нясвіж.

    Карма…
  • Боб
    22.06.2023
    нехершастаць, скорее всего "родина путына" на Урале, - там где путын "сотворил" очередной свой бункер, главный бункер и прячется от своей же Ядерной Войны, которой, как "чемоданам" пытается пугать весь мир...
    А вообще, путын, собери содержимое своих чемоданов и подлей огурцы - хоть какая-то польза для тебя, путын, будет от твоих чемоданов...
  • дочка Максима Дизайнера
    23.06.2023
    Боб , подпитерские они
    ольгинские
    вы че

    совсем путы ? ой. тупы ?

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю12

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць