Грамадства

У 11-ы пакет санкцый Еўрасаюза ўключылі двух чыноўнікаў з Беларусі

Пастанова аб увядзенні 11-га пакета санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўступіла ў сілу, яна апублікаваная ў афіцыйным часопісе ЕС. Новыя санкцыі ўключаюць забарону на транспартаванне нафты з Расіі па паўночнай галінцы нафтаправода «Дружба», абмежаванні на ўезд расійскіх прычэпаў у Еўрасаюз, а таксама захады, скіраваныя супраць абыходу раней уведзеных абмежаванняў. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць фізічных асоб і арганізацый.

Уладзімір Марозаў і Дзмітрый Пантус. Калаж: «Люстэрка»

У спіс фізічных асоб, якія патрапілі пад санкцыі, уключылі і двух беларускіх чыноўнікаў. Гэта кіраўнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.

Сцвярджаецца, што Уладзімір Марозаў падтрымліваў разгортванне і транспарціроўку расійскага вайсковага персаналу і тэхнікі, якія ўдзельнічалі ў вайне, таму нясе адказнасць за падтрымку і рэалізацыю дзеянняў і палітыкі, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Структура, якой кіруе Дзмітрый Пантус, распрацоўвае і абслугоўвае ўзбраенне, вайсковую і спецыяльную тэхніку, садзейнічае вытворчасці зброі падведамнымі прадпрыемствамі, забяспечвае ваенна-прамысловую кааперацыю. Таксама Дзяржкамваенпрам займаецца наглядам за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу і забяспечвае навігацыю расійскага войска. Падкрэсліваецца, што на сваёй пасадзе Пантус аказвае вайсковую падтрымку Расіі ў яе вайне супраць Украіны.

Пра намер уключыць Марозава і Пантуса ў санкцыйны спіс было вядома з пачатку мая. Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне сцвярджае, што пасля таго былі спробы лабістаў Лукашэнкі на Захадзе выключыць абодвух з пераліку, але «нам удалося забяспечыць іх унясенне ў санкцыйны спіс».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць