Свет

Крэмль абвясціў уладам Сірыі, ЦАР і Малі, што ўзяў пад свой кантроль ПВК «Вагнер» — медыя

«Праз некалькі гадзін пасля таго, як Яўген Прыгожын абвясціў пра спыненне «маршу справядлівасці» на Маскву, намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Вяршынін вылецеў у Дамаск, каб асабіста паведаміць Башару Асаду, што ПВК «Вагнер» больш не будзе самастойна дзейнічаць у гэтай краіне.

Фота: AP

Расійскія ўлады наважыліся ўзяць пад свой кантроль наймітаў ПВК «Вагнер» за мяжой, піша Meduza са спасылкай на The Wall Street Journal.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як Яўген Прыгожын абвясціў пра спыненне «маршу справядлівасці» на Маскву, намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Вяршынін вылецеў у Дамаск, каб асабіста паведаміць прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, што ПВК «Вагнер» больш не будзе самастойна дзейнічаць у гэтай краіне. Крыніца WSJ паведаміла, што наймітам быў аддадзены загад прыбыць на расійскую базу ў Латакіі, і яны яму падпарадкаваліся.

Таксама прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС РФ, паводле звестак выдання, правялі тэлефонную размову з кіраўніком ЦАР Фастэнам-Арханжам Туадэра, асабістай аховай якога ў тым ліку займаецца ПВК «Вагнер». Расійскі бок запэўніў яго, што мяцеж Прыгожына ніяк не паўплывае на працу ПВК у ЦАР.

Дарадца прэзідэнта Малі па бяспецы Фідэль Гуанджыка публічна абвясціў, што пытанне «Вагнера» — унутраная справа Расіі. «Калі Масква наважыцца даслаць нам «Бетховена» або «Моцарта», мы іх атрымаем», — сказаў Гуанджыка The Financial Times.

Кіраўніцтва Малі ўлады РФ таксама паспрабавалі пераканаць у тым, што мяцеж Прыгожына ніяк не паўплывае на працу ПВК «Вагнер» у іх краіне. WSJ звяртае ўвагу на тое, што самалёты МНС пасля бунту Прыгожына лёталі з Сірыі ў Малі і назад. Імаверна, рэйсы былі звязаныя з ПВК «Вагнер», найміты якога з 2012 года дапамагаюць ураду змагацца з паўстанцамі.

За межамі Расіі (і Украіны), як гаворыцца ў артыкуле WSJ, знаходзіцца каля 6000 наймітаў ПВК «Вагнер». Прысутнасць наймітаў з Расіі ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу дапамагае Крамлю ўмацаваць свой уплыў, і ён не хоча гэтага пазбавіцца.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю RT праз некалькі дзён пасля бунту Прыгожына заявіў, што расійскія вайсковыя інструктары працягнуць працу ў Афрыцы. Лаўроў не ўдакладніў, што гаворка ідзе менавіта пра наймітаў ПВК «Вагнер», але адзначыў, што ўлады ЦАР і Малі афіцыйна звярнуліся да гэтай прыватнай вайковай кампаніі з просьбай гарантаваць бяспеку іх кіраўніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць