Усяго патроху66

На расійскім тэлеканале дзяўчынка паказала жэст, які лічыцца міжнародным сігналам аб дапамозе

У праграме «Мужчынскае і жаночае» на Першым расійскім канале дзяўчынка, чые бацькі сталі героямі выпуску «Суцяжніцтва», паказала міжнародны жэст, які сігналізуе пра хатні гвалт. Яна працягнула руку за спінай у малодшай сястры, раскрыла далонь у бок камеры, сагнула вялікі палец, а затым ахапіла яго іншымі пальцамі.

Ці ведала дзяўчынка, што азначае гэты жэст, які атрымаў распаўсюд падчас пандэміі кавіду, калі праз каранцін і іншыя абмежавальныя меры быў зафіксаваны рост выпадкаў хатняга гвалту, дакладна невядома. Аднак жэст быў паўтораны некалькі разоў. У гэты момант дзяўчынка расказвала на камеру, як яна любіць маму, як піша «Медуза».

У выпуску апавядалася пра тое, як былыя муж і жонка вядуць барацьбу за чатырохгадовую малодшую сястру дзяўчынкі, якая паказала жэст аб дапамозе. У праграме маці, у прыватнасці, згадвае пра эпізоды гвалту, аб'ектам якога была яна сама.

Mash сцвярджае, што аўтары праграмы пасля таго, як гледачы «завалілі іх пытаннямі», падалі заяву ў СК і ўжо пачалася праверка. Афіцыйна расійскі Следчы камітэт заяў з гэтай нагоды на момант публікацыі навіны не рабіў.

Каментары6

  • Улад
    30.06.2023
    Паказала вельмі канкрэтна і асэнсавана.
  • зачем девочек в военное наряжать? да и мальчиков тоже...
    30.06.2023
    а зачем они в пилотках?
  • Тэкля
    30.06.2023
    Малайчына, дзяўчынка!

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць