Грамадства11

З 3 ліпеня амаль два месяцы ў Беларусь можна будзе ездзіць па «бязвізе» для ўдзельнікаў II гульняў краін СНД

З 3 ліпеня пачне дзейнічаць бязвізавы рэжым для іншаземцаў, якія захочуць наведаць Беларусь дзеля ўдзелу ў ІІ гульнях краін СНД. Плануецца, што ўсяго ўдзел у спаборніцтвах прымуць 18 краін.

Бязвізавы ўезд, які дазваляе ўдзельнікам II гульняў краін СНД перасякаць беларускую мяжу без афармлення візы, пачынае дзейнічаць у Беларусі з 3 ліпеня і працягнецца да 31 жніўня.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз раней казаў, што спрошчаны рэжым перасячэння мяжы будзе дзейнічаць не толькі для спартсменаў, але і для заўзятараў. Апошнім будзе неабходна даць пацвярджэнне таго, што яны наведваюць краіну з мэтай паўдзельнічаць у гульнях. Прытым пазней стала вядома, што квіткі на гульні будуць бясплатнымі. 

ІІ гульні краін СНД плануюць правесці з 4 па 14 жніўня. Акрамя спартсменаў з уласна СНД, з большасцю краін якой, за выключэннем Туркменістана, у Беларусі і так бязвізавы рэжым, у Беларусь збіраюцца прыехаць прадстаўнікі ААЭ, Кітая, Кубы і Егіпта. Усяго НАК Беларусі чакае ўдзел каля трох тысяч спартсменаў.

Каментары1

  • Пім
    01.07.2023
    Віза ня трэба, толькі мабільнікі прыгатуйце для праверкі, і падрыхтуйцеся адказваць на йдыёцкія пытаньні.

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі44

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?10

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках29

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі44

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць