У Кыргызстане афіцыйна дазволілі мець матронім замест імя па бацьку
Цяпер грамадзяне Кыргызстана, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, змогуць узяць імя па маці замест звыклага імя па бацьку.

Падставай для гэтага стаў пазоў кыргызскай актывісткі Алтын Капалавай, якая дала сваім дзецям матронімы Алтынавіч і Алтынаўна. На такі крок актывістка пайшла праз тое, што бацькі яе дзяцей былі пазбаўленыя правоў і не ўдзельнічалі ў іх выхаванні.
Між тым Алтын Капалава адзначыла, што яе не задавальняе тое, што матронім могуць узяць толькі 16-гадовыя грамадзяне. Яна мае намер звяртацца ў Міжнародны суд.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары