Усяго патроху44

Провады на пенсію беларускага пажарніка сабралі ў тыктоку амаль мільён праглядаў ВІДЭА

Беларускія пажарнікі ўзарвалі інтэрнэт кароткім ролікам з провадамі свайго калегі на пенсію. Відэа, якое з'явілася ў акаўнце @janow_by, набрала ў TikTok больш за 948 тысяч праглядаў, як заўважыла «Камсамольская праўда».

У кароткім роліку пажарнікі Іванаўскага РАНС паказалі, як на пенсію праводзяць выратавальніка МНС Беларусі. Перад адыходам на пенсію, згодна з традыцыяй, пажарнік праходзіць своеасаблівае хрышчэнне вадой. Выратавальніку трэба прайсці пад вадаспадам з пырскаў вады, калі яшчэ яго паліваюць вадой з брандспойта.

@janow_by Сегодня на пенсию в Ивановском РОЧС провожали Сергея Давидовича. Более 20 лет Сергей Васильевич отдал службе, спасая людей #беларусь #иваново #спасатели #мчс ♬ оригинальный звук - janow_by

«Сёння на пенсію ў Іванаўскім РАНС праводзілі Сяргея Давідовіча. Больш за 20 гадоў Сяргей Васільевіч аддаў службе, ратуючы людзей», — пракаментаваў аўтар роліка.

Калегі стоячы апладзіравалі Давідовічу, а пырскі вады ўтварылі яркую вясёлку, пад дугой якой прайшоў выратавальнік.

Каментары4

  • Цім
    04.07.2023
    Такі малодзенькі ... 
  • 101
    05.07.2023
    Kamu geta cikava ? - самы "нецікаўны" першы прыбег і адкаментаваў)
  • Беня
    05.07.2023
    Не работа, а вечный праздник и в 47 на пенсию.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць