Грамадства66

Эдуарду Бабарыку далі 8 гадоў калоніі

Сёння суддзя Уладзімір Арэшка агучыў прысуд Эдуарду Бабарыку — сыну экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, кіраўніку яго перадвыбарчага штаба. Вынік — 8 гадоў калоніі.

Эдуард Бабарыка падчас судовага пасяджэння. Фота: БелТА

Віктара і Эдуарда Бабарыкаў затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі. Іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

Праз год Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі. З 25 красавіка 2023 года пра яго нічога не вядома. 

Яго сын правёў у СІЗА без суда больш за тры гады.

Эдуард Бабарыка прызнаны вінаватым, у прыватнасці, ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, дапамаганні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы.

Што тычыцца ўхілення ад выплаты падаходнага падатку, то гаворка ідзе пра перыяд з 2012 па 2022 год. У абвінавачванні, агучаным раней дзяржаўным абвінаваўцам, гаворыцца, што Бабарыка павінен быў дэклараваць даходы і валодаў рэальнай магчымасцю гэта рабіць, але не прадставіў у інспекцыю падатковую дэкларацыю.

Што тычыцца легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дзяржабвінаваўца падчас судовага працэсу адмовіўся ад такога абвінавачвання. Суд пастанавіў вытворчасць па справе ў гэтай частцы (арт.235 КК) спыніць.

Фота: БелТА

Пракурор Аляксандр Кароль прасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі.

З улікам прысуду ў 8 гадоў калоніі Эдуард Бабарыка, па разліках рэжыму, мае выйсці на волю прыкладна праз 3,5 гады (адзін дзень у СІЗА — 1,5 дня ў калоніі).

Да арышту Эдуард быў кіраўніком дзвюх краўдфандынгавых платформаў. У 2015-м стаў адным з заснавальнікаў Ulej, а ў 2019-м заснаваў MolaMola. Дзякуючы гэтым пляцоўкам беларусы маглі падтрымаць важныя ініцыятывы і праекты.

Адзін з самых значных праектаў — ByCovid19. Яго ўдзельнікі збіралі дапамогу бальніцам, дактарам і пацыентам падчас пандэміі.

На адным з судовых пасяджэнняў Эдуард Бабарыка быў з закаванымі за спінай рукамі. Скрыншот відэа «Мінская праўда»

Яшчэ адзін грамадска важны прыклад — выдавецтва кніг Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову.

Дзякуючы Ulej і Mola Mola беларусы змаглі рэалізаваць больш за 500 праектаў.

Апытанка

Каментары6

  • Agentura
    05.07.2023
    Ni za szto dali 8 god. Aczmyreli zusim!
  • mikola
    05.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Вітольд
    05.07.2023
    Каралеўства кпывых люстэрак. Лука нахвальвае і сустракаецца з Прыгожыным - кіраўніком злачыннага незаконнага ўзброенага тэрарыстычнага фармавання, у партофоліі якога - забойствы кувалдамі і канцэлярскімі нажамі, катаванні, пазасудовыя экзекуцыі і іншыя шматлікія злачынствы супраць чалавечнасці ў розных краінах Афрыкі, Азіі і ва Ўкраіне на працягу прынамсі 8 гадоў. А сын самага папулярнага на момант арышту кандыдата ў прэзідэнты 2020 сядзіць на "суде" ў клетцы ў кайданках за спіной па сфабрыкаваным абвінавачанням у здейсненні негвалтоўных злачынстваў. Фактычна - толькі за тое, што ягоны (магчыма ўжо закатаваны да смерці або цяжкой інваліднасці) тата не паддаўся ціску праз сваякоў і адмовіўся ад прапановы шасцёркі Вазнесенскага знайсці мільён даляраў на выкуп сына-закладніка.
    Па сутнасці судовыя залы ператварыліся ў памяшканні для сістэмнага дэманстратыўнага прыніжэння і катаванняў знакамітых палітычных апанентаў рэжыма ва ўмовах аніякай рэакцыі прысутных "суддзяў" і "пракурораў". Пасля змены рэжыма гэта сітуацыя павінна атрымаць адпаведную прававую ацэнку.

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць