Грамадства

«Аднаўляюся пасля «курорта». Надзея Астапчук расказала, чым цяпер займаецца

Надзея Астапчук — вядомая штурхальніца ядра, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2008 і спартсменка, якая пасля 2020 года выступіла супраць гвалту і за правядзенне сумленных выбараў. За гэта ёй давялося прайсці праз двухмесячнае зняволенне. «Народная Воля» пацікавілася ў Надзеі, чым яна займаецца цяпер. 

Пасля вызвалення з ЦІП на Акрэсціна ў лютым гэтага года знакамітая спартсменка была вымушаная даць «інтэрв'ю» прапагандысту Марату Маркаву. Пасля таго яна на паўгода знікла. Тэлефон Надзеі быў адключаны, на паведамленні яна не адказвала. І толькі ў мінулым месяцы Астапчук аб'явілася ў сацыяльных сетках, выставіўшы калаж з фота, дзе яна знятая з рознымі прычоскамі.

Гэтым разам тэлефон Надзея Астапчук узяла, але адказ яе быў кароткім:

«Пакуль без інтэрв'ю, расказаць нейкія падрабязнасці ў гэты момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменнем!»

На пытанне, чым яна цяпер займаецца і якія мае планы, колішняя чэмпіёнка адказала:

«Аднаўляюся пасля «курорта». Акрамя таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаннямі і па магчымасці дапамагаю людзям, якія былі ці знаходзяцца ў такой жа сітуацыі, як і я».

Чытайце таксама:

«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку». Былая зняволеная з Акрэсціна — пра Надзею Астапчук

Гандбольны клуб «Віцязь», які ў 2020 годзе застаўся з народам, вяртаецца ў гульню

Футбаліст, які адмовіўся гуляць у зборнай пры Лукашэнку, перайшоў у польскі клуб

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць