Навука і тэхналогіі1111

Распрацоўнікі ChatGPT папярэджваюць аб тым, што штучны інтэлект можа прывесці да знікнення чалавецтва

Кіраўнікі кампаніі OpenAI, якая распрацавала ChatGPT, папярэджваюць: велізарная сіла «звышрозуму» можа знішчыць чалавецтва. Яны прапануюць стварыць даследчую групу, якая вызначыць варыянты кантролю за сістэмамі штучнага інтэлекту.

Artificial intelligence Штучны інтэлект Искусственный интеллект
Выява: vecteezy.com

Як піша інтэрнэт-выданне Welt.de, кампанія OpenAI мае намер сабраць новую даследчую групу і інвеставаць значныя рэсурсы ў забеспячэнне бяспекі штучнага інтэлекту для чалавецтва.

У сваім блогу сузаснавальнік OpenAI Ілья Суцкевер (Ilya Sutskever) і кіраўнік аднаго з аддзелаў кампаніі Ян Лейке (Jan Leike) адзначылі:

«Велізарная сіла «звышрозуму» можа прывесці да пазбаўлення чалавека правоў і магчымасцяў або нават да яго знікнення. Цяпер у нас няма магчымасці накіроўваць або кантраляваць патэнцыйна звышінтэлектуальны штучны інтэлект і перашкаджаць яму ісці сваім шляхам».

Аўтары блога прадказваюць, што звышінтэлектуальныя сістэмы штучнага інтэлекту, якія больш разумныя за людзей, могуць стаць рэальнасцю на працягу гэтага дзесяцігоддзя. Людзям спатрэбяцца лепшыя метады, чым тыя, што даступныя сёння, для кіравання звышінтэлектуальным штучным інтэлектам.

Microsoft плануе выкарыстоўваць на працягу наступных чатырох гадоў пятую частку сваіх вылічальных магутнасцяў для распрацоўкі рашэння гэтай праблемы. Кампанія таксама знаходзіцца ў працэсе стварэння для гэтай мэты новай даследчай групы пад назвай Superalignment Team.

Выданне адзначае, што патэнцыйная небяспека штучнага інтэлекту цяпер інтэнсіўна абмяркоўваецца даследчыкамі і грамадскасцю.

ЕС ужо ўзгадніў праект закона аб рэгуляванні штучнага інтэлекту. Цяпер у ЗША ідзе дыскусія аб залічэнні па прыкладзе ЕС сістэм штучнага інтэлекту да катэгорый рызыкі і аб выпрацоўцы адпаведных патрабаванняў да кампаній, якія распрацоўваюць або выкарыстоўваюць сістэмы штучнага інтэлекту, патрабаванняў па забеспячэнні даверу, бяспекі, празрыстасці і захаванні правоў чалавека.

У сакавіку група лідараў і экспертаў індустрыі штучнага інтэлекту падпісала адкрыты ліст, у якім згадваецца патэнцыйная рызыка штучнага інтэлекту для грамадства і ўтрымліваецца заклік да шасцімесячнага перапынку ў распрацоўцы сістэм, больш магутных, чым версія OpenAI GPT-4.

Чытайце яшчэ:

Больш за ўсё ад развіцця штучнага інтэлекту пацярпяць работнікі разумовай працы — аналітыкі

У Германіі царкоўную службу ўпершыню правёў штучны інтэлект

Штучны інтэлект дапамог прачытаць таблічкі з клінапісам, якім пяць тысяч гадоў

Штучны інтэлект у офісе не дадае работнікам шчасця

Каментары11

  • Абу
    07.07.2023
    Спакуха - нам нічога не пагражае! У Беларусі неўзабаве застанецца толькі аналаг расейскага чэбурнэта - луканэт. Ніякі штучны інтэлект там не прыжывецца. Бо ўсё ж інтэлект.
  • Acab
    07.07.2023
    Карціць зьвязаць лапкі канкурэнтам
  • жэўжык
    07.07.2023
    Федзя, не толькі айцішнікам. Калі ШІ ўдасканаляць і зробяць значна разумнейшым за чалавека, то гэты ШІ будзе ставіцца да людзей прыкладна такім жа чынам, як мы ставімся да хатніх жывёлаў. Як вам такая перспектыва?

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу74

Грамадствадапоўнена74

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць