У мястэчку Белавежа на Гайнаўшчыне, што пры самай мяжы з Беларуссю, прайшло традыцыйнае святкаванне старажытнага свята Купалле. Пасля гадавога перапынку, выкліканага эмігранцкім крызісам на польска-беларускай мяжы, беларускае святкаванне Купалля вярнулася ў Белавежу і зноўку парадавала мясцовых жыхароў ды шматлікіх гасцей свята, паведамляе радыё «Рацыя».

«Мы вельмі радыя, што вярнуліся ў Белавежу пасля гадавога перапынку. Аб’ектыўныя абставіны, якія ад нас не залежаць, не дазволілі нам у мінулым годзе арганізаваць наша беларускае Купалле менавіта тут, у Белавежы, дзе сёлета ўжо 39-ы раз арганізоўваем сустрэчу з такім выключна беларускім абрадам, як ноч Івана Купалы», — сказаў старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень.
Святкаванне Купалля ў Белавежы традыцыйна пачалося шэсцем удзельнікаў свята з паходнямі пад гукі «Купалінкі» вуліцамі мястэчка, прадоўжылася вялікім канцэртам у амфітэатры на беразе ракі Нараўкі і пусканнем апоўначы па ёй купальскіх вянкоў.












Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары