Свет88

«У мяне ёсць для цябе віскі». Брытанскі міністр Бэн Уолес расказаў, як пакпіў з Шайгу, а той таго не ведаў

У інтэрв'ю выданню The Times міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес расказаў пра свой таемны жарт з міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, элементам якога было шатландскае віскі.

Той самы візіт Бэна Уолеса ў Маскву 11 лютага 2022 года і сустрэча з Шайгу. Фота: Savitskiy Vadim / Russian Defense Ministry Press Service via AP

Паводле слоў Уолеса, яшчэ да пачатку вайны ва Украіне, калі Лондан і Кіеў яшчэ не патрапілі ўсталяваць надзейную шыфраваную сувязь, ён дамовіўся са сваім украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым закадаваць назвы ўзбраенняў, якія пастаўляюцца Украіне, маркамі шатландскага віскі — у памяць пра сваю колішнюю службу ў шатландскай гвардыі.

Так супрацьтанкавыя ракеты NLAW сталі ў перапісцы называцца Glenfiddich (аднасоладавае віскі з усходу Шатландыі), а супрацькарабельныя ракеты Harpoon сталі Islay.

«Я проста пісаў яму: «У мяне ёсць для цябе віскі» ці «Віскі ўжо ў дарозе». Мы, два міністры, проста выбралі для сябе кодавыя словы», — расказаў Уолес.

У сярэдзіне лютага, менш чым за два тыдні да пачатку ваенных дзеянняў, Уолес прыехаў з візітам у Маскву. У якасці падарунка расійскаму міністру Сяргею Шайгу ён прывёз бутэльку віскі:

«Мы абменьваліся падарункамі, і я падарыў яму бутэльку Glenfiddich. Ён не ведаў, што гэта значыць. Такі быў жарт».

Дарэчы, у гэтым самым інтэрв'ю Бэн Уолес, які вядомы актыўнай падтрымкай Украіны ў яе супраціве расійскай агрэсіі, пацвердзіў інфармацыю, што ён прыняў рашэнне пакінуць сваю пасаду ў найбліжэйшыя месяцы. Паведамленні пра яго рашэнне пачалі з'яўляцца ў брытанскіх медыя з учарашняга дня.

Уолес сказаў, што пакіне сваю пасаду тады, калі прэм'ер-міністр Рышы Сунак будзе праводзіць чарговыя перастаноўкі ва ўрадзе. Гэта можа адбыцца ў верасні.

Каментары8

  • Хаха
    15.07.2023
    Хахаха.... жарт дык жарт... уффффф!!!! Карацей, як и Барыска и Лизка, разумее што будуць пытанни наконт украины восенню, вось и хоча зникнуць з радарау и писаць книгу пра лорда палмэрстона.
  • Воз
    15.07.2023
    Обоз, там люди, а нелюди из кремля начали войну
  • даведка
    16.07.2023
    Шойгу всё прекрасно знал, раз напал на Украину после поставок туда Уоллесом виски марок Glenfiddich и Islay.

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

Целы галівудскага рэжысёра Роба Райнера і яго жонкі знойдзеныя ў іх доме ў Лос-Анджэлесе

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай30

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць