Свет22

Кіраўнік брытанскага Мінабароны таемна наведаў Кіеў і перадаў пасланне Пуціну

Міністр абароны Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Бен Уолес з рабочым візітам прыбыў у Кіеў і перадаў пасланне Уладзіміру Пуціну. З ім сустрэўся міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Бен Уолес наведаў Кіеў. Фота: Мінабароны Украіны

«Мы абмяркоўвалі натаўскую перспектыву Украіны ў кантэксце саміту НАТА ў Вільні. У тым ліку бачанне Украіны па стабілізацыі свету ў Еўропе, выкарыстоўваючы формулу міру Уладзіміра Зяленскага», — паведаміў Рэзнікаў.

Міністры абароны абедзвюх краін абмеркавалі прыярытэты па ўзбраенні Украіны для дасягнення перамогі, піша УНІАН.

«Асабліва ў дачыненні да зброі, якая дае магчымасць наносіць паразу ворагу на далёкіх дыстанцыях, напрыклад, як Storm Shadow», — Рэзнікаў.

У сваю чаргу Уолес заявіў, што Пуцін павінен усвядоміць, што ён не зможа атрымаць перамогу ў развязанай ім вайне, а падтрымка Украіны партнёрамі будзе заставацца непахіснай.

«Прэзідэнт Пуцін павінен усвядоміць, што ён не можа выйграць гэтую незаконную вайну, якую ён развязаў, нягледзячы на тое, колькі ён адправіць на смерць расійскіх салдат дзеля свайго эга і імперскіх амбіцый. Ён не даб'ецца поспеху, а міжнародная супольнасць стане толькі мацнейшай у супрацьстаянні гэтай агрэсіі», — заявіў Уолес.

Ён падкрэсліў, што партнёры будуць заўсёды стаяць плячо ў плячо з Украінай не толькі ў супрацьстаянні агрэсіі, але і пасля вайны.

Каментары2

  • AndrejK
    24.05.2023
    Брытанцы - 💪💪💪
  • Олег
    24.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць