Навука і тэхналогіі99

Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання

Навукоўцы на эксперыментах з мышамі прадэманстравалі, што псіхадэлічныя рэчывы змяняюць пластычнасць мозгу, што дазваляе адкрыць вокны для навучання, якія даўно былі закрытыя.

Psilocybe cubensis mushrooms, known for their hallucinogenic effects; Грибы Psilocybe cubensis, известные своими галлюциногенными эффектами; грыбы Psilocybe cubensis, вядомыя сваімі галюцынагеннымі эфектамі
Грыбы Psilocybe cubensis — крыніца псілацыбіну. Фота: Wikimedia Commons

Доўгі час заставалася загадкаю, чаму розныя псіхадэлікі, як кетамін, псілацыбін ці ЛСД, валодаюць лячэбным эфектам. Новае даследаванне вучоных з універсітэта Джона Хопкінса ў Балтыморы, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Nature, спрабуе даць на гэта адказ.

Вядома, што ў перыяд росту і развіцця мозгу нервовая сістэма праяўляе павышаную адчувальнасць да рэчаў, якія важныя для жыцця і выжывання. Гэта, напрыклад, мова, гукі, пахі і іншае. У гэты перыяд мозг лёгка вучыцца новаму і змяняе сваю працу ў залежнасці ад таго, якую інфармацыю ён атрымлівае з навакольнага асяроддзя.

Гэтыя перыяды, калі мозг найбольш адкрыты да навучання, называюцца крытычнымі. Яны непрацяглыя і заканчваюцца па меры сталення. Адзін з прыкладаў — ігра на скрыпцы. Усе ведаюць, што вучыцца гэтаму лепш у раннім узросце, бо ў больш сталым веку працэс навучання будзе ісці нашмат цяжэй. Гэта звязана з тым, што ў дарослага чалавека крытычны перыяд навучання ўжо неактыўны.

Вучоныя даўно шукаюць метады, якія дазволілі б паўторна адкрыць гэтыя крытычныя перыяды. У эксперыменце з класічным умоўным рэфлексам мышы навучаліся асацыяваць пэўнае асяроддзе сну з суродзічамі і іншае — з адзінотаю.

Час, які яны праводзілі ў розных пакоях пасля выпрацоўкі ўмоўнай рэакцыі, служыў мераю таго, наколькі жывёліна навучылася таму, што сацыяльнае ўзаемадзеянне можа прынесці ёй задавальненне ці станоўчыя эмоцыі. Вучоныя заўважылі, што з узростам мышы аддавалі перавагу адзіноце: яны ўсё менш часу праводзілі з суродзічамі.

У 2019 годзе каманда даследчыкаў выявіла, што пасля прыёму эмпатагеннага псіхадэлічнага МДМА (метылендыяксіметамфетамін, больш вядомы як экстазі) старыя мышы зноў паводзілі сябе так, як іх маладыя суродзічы. Вучоныя зрабілі вывад, што МДМА здольны зноў адкрыць акно магчымасцяў для навучання — аднавіць крытычны перыяд. Працягласць паўторнага адкрыцця крытычнага перыяду склала два тыдні. Але цалкам вяртанне ў закрыты стан адбывалася праз чатыры тыдні.

Вучоныя задаліся пытаннем, ці валодаюць такім эфектам іншыя псіхадэлікі. Яны паўтарылі эксперымент з кетамінам, псілацыбінам, ЛСД і ібагаінам.

І зноў навукоўцы выявілі сувязь паміж працягласцю эфекту і перыядам часу, у якім быў паўторна адкрыты крытычны перыяд.

Пасля ўвядзення кетаміну, які дзейнічае на людзей каля 90 хвілін, мышы былі больш сацыяльнымі ў сярэднім на працягу тыдня. Эфект псілацыбіну (дзейнічае на людзей на працягу 3—6 гадзін) быў падобны па працягласці да эфекту ад МДМА — два тыдні. У ЛСД (8—10 гадзін) ён склаў тры тыдні. А ў ібагаіну, дзеянне якога можа доўжыцца больш за дванаццаць гадзін, гэты перыяд склаў чатыры тыдні.

Ідэя аб тым, што псіхадэлікі перазапускаюць крытычную фазу, можа растлумачыць, чаму ўсе гэтыя рэчывы маюць тэрапеўтычнае ўжыванне (напрыклад, пры дэпрэсіі і посттраўматычным стрэсавым расстройстве), нягледзячы на ​​​​розны ўплыў на сістэму нейрамедыятараў.

У ходзе эксперымента вучоныя абверглі распаўсюджанае меркаванне аб тым, што псіхадэлічныя эфекты могуць быць апасродкаваныя іх здольнасцю выклікаць гіперпластычнасць. У такім выпадку псіхадэлікі нічым не адрозніваюцца ад такіх наркотыкаў, як какаін, амфетамін, апіёіды і ад нікаціну і алкаголю, якія выклікаюць прывыканне.

Навукоўцы высветлілі, што выкарыстанне псіхадэлікаў прадугледжвае метапластычны, а не гіперпластычны механізм. Таму гэтыя сродкі непасрэдна не фарміруюць паводзінаў, характэрных для залежнасці.

Вучоныя адзначаюць, што ў іх даследаванні акцэнт быў зроблены на крытычным перыядзе навучання праз сацыяльнае ўзнагароджанне. Але існуе шмат іншых тыпаў крытычных перыядаў. Напрыклад, перыяд вывучэння мовы ў людзей, перабудова мазгавых ланцужкоў пасля такіх сэнсарных ці маторных парушэнняў, як пластычнасць дамінавання вока і аднаўленне маторыкі пасля інсульту.

Таму яны спадзяваюцца, што ў псіхадэлічных прэпаратаў маецца вялікі патэнцыял, які можна будзе выкарыстаць для лячэння як псіхіятрычных захворванняў, так і фізіялагічных адхіленняў, якія выкліканыя траўмамі ці хваробамі.

Чытайце яшчэ:

Аўстралія першай легалізавала медыцынскае выкарыстанне экстазі і галюцынагенных грыбоў

Ужыванне псілацыбінавых грыбоў можа дапамагчы пры дальтанізме?

ЛСД, псілацыбін і экстазі ў аптэках: як навукоўцы даследуюць псіхадэлікі, каб стварыць новыя лекі

Каментары9

  • 222
    18.07.2023
    Видали рекламу бургер кинг? "Не обострись". Вот умора.
  • Олег
    18.07.2023
    Редакция мдма не психоделик а эмпатоген. Уникальный в своем роде наркотик
  • Олег
    18.07.2023
    павлик, например от грибов вообще не умирают,а от водки в одной Беларуси умирает около 1500 человек. Так почему нельзя легализовать и грибы?

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць