Грамадства11

Выйшаў на волю палітзняволены Андрэй Кудзік

Сёння выйшаў на волю з магілёўскай калоніі №15, цалкам адбыўшы тэрмін, палітвязень Андрэй Кудзік. У зняволенні Андрэй утрымліваўся 1 год 11 месяцаў і 9 дзён, паведамляе «Вясна».

Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятараў Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў. 

У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 года Андрэю Кудзіку прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 

Каментары1

  • mikola
    20.07.2023
    *Jany* jago u spakoi ni zastavjac....Trymaisja !

Цяпер чытаюць

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

За дапамогу Гаюну пасадзілі маладога зампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў15

Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай120

У Мінску на тры гады абмяжуюць рух па вуліцы Максіма Багдановіча

Лідары арабскіх краін адмовіліся ехаць на саміт да Пуціна3

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін37

«Смачна з'еў кукурузу, аж сліна цякла». Беларус пайшоў у лес у грыбы і раптам сутыкнуўся з мядзведзем5

З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?

У панядзелак чакаецца мокры снег

Ніякага змякчэння санкцый, пакуль Беларусь рухаецца ў бок таталітарызму60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА2

Аляксандра Шакуціна адпусцілі пасля трох сутак у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць