Свет66

У Падмаскоўі ўзброены мужчына захапіў дом і пагражаў ісці на Крэмль. Яго забілі

У Падмаскоўі ўзброены мужчына ў вайсковай форме пракраўся ў чужы дом і ўступіў у перастрэлку з сілавікамі, а таксама заявіў, што сабраў арсенал зброі і збіраецца ісці на Крэмль, паведамляе «Медуза». У выніку яго забілі.

Фота чалавека, які захапіў падмаскоўны асабняк

Па інфармацыі расійскіх тэлеграм-каналаў і медыя, інцыдэнт адбыўся ў падмаскоўным катэджным пасёлку Шэрвуд. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Baza, мужчына крычаў, што «нядаўна вярнуўся са СВА», ён нібыта быў нецвярозы.

Мужчына, як паведамляецца, быў узброены аўтаматам Калашнікава. Закладнікаў ён не ўзяў, усім, хто быў у доме, удалося яго пакінуць. 

Калі супрацоўнікі прыватнай ахоўнай кампаніі, якія ахоўваюць пасёлак, выклікалі ўчастковага паліцэйскага, мужчына нібыта пачаў страляць па іх з аўтаматычнай зброі.

Пры гэтым ён выкрыкваў палітычныя лозунгі і заяўляў, што сабраў цэлы арсенал зброі, каб ісці ў паход на Крэмль. Таксама ён нібыта кінуў кактэйль Молатава, з-за чаго ў доме ўзнік пажар.

Узброеным мужчынам, як паведаміў дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн, быў 35-гадовы жыхар Краснаярска Вячаслаў Чарненка. У Маскву ён прыехаў нядаўна, а адрас катэджа знайшоў у аб'яве аб яго продажы. Спробы пераканаць Чарненку здацца, якія рабіліся ў тым ліку пры дапамозе ягонай маці, поспеху не мелі.

У выніку ТАСС са спасылкай на сілавікоў паведаміў, што мужчыну, які захапіў асабняк у падмаскоўным пасёлку Шэрвуд, забілі падчас штурму.

Каментары6

  • анатам
    22.07.2023
    Из искры возгориться пламя, слышали? Кто посеет ветер - тот может бурю...
  • ЯНКА
    22.07.2023
    🔸МУЖ ЧЫНА?🔸Няўжо раптоўна зьніклі — забаніліся й спарахнелі — ўсе слоўнікі сынонімаў❓ Магчыма, таму й давялося ўжыць слова «мужчына» («мужчынам» і «мужчыну») ажно сем — людцы, семішча! — разоў у маленечкім «артыкуле». ... ... ... ... 😂
  • СВА вярнулась на расею
    22.07.2023
    Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Baza, мужчына крычаў, што «нядаўна вярнуўся са СВА» - СВА вярнулась на расею!

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк30

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?6

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»2

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ18

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк30

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць