Пуцін і Лукашэнка падчас чарговага прыезду апошняга ў Расію наведалі Спаса-Праабражэнскі сабор на Валаамскім архіпелагу ў Карэліі.

«РІА Новості» паведамілі, што Пуцін і Лукашэнка агледзелі манастыр на востраве Валаам і пакланіліся мошчам вялебных Сергія і Германа — заснавальнікаў сабора. Лукашэнка да гэтых мошчаў следам за Пуціным прыпаў, але, па сваёй заўсёднай завядзёнцы, не перахрысціўся.
Расійскія СМІ звяртаюць увагу, што напэрэдадні расійскія войскі правялі масіраваны абстрэл Адэсы, у выніку якога быў пашкоджаны, у прыватнасці, найбуйнейшы праваслаўны храм гэтага горада з той жа назвай, што і наведаны сёння двума дыктатарамі-суагрэсарамі на Валааме — Спаса-Праабражэнскі сабор.
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары