Грамадства1818

Былы блогер з каманды А4 пра гастролі па Крыме: А ў чым праблема?

Беларускі блогер Улад Кабякоў, які раней быў у камандзе Улада Бумагі, прыйшоў на інтэрв'ю да кіраўніка АНТ Марата Маркава. Сярод пытанняў абмяркоўвалі і палітыку.

Скрын відэа АНТ

Вайну блогер называе СВА (спецыяльная ваенная аперацыя — тэрмін, уведзены расійскай прапагандай). У справе прасоўвання дзяржаўнай сімволікі раіць браць прыклад з расійскага спевака Shaman (ура-патрыятычнага выканаўцы песень «Я рускі» і «Устанем»).

Лукашэнку пахваліў за самаіронію, разуменне трэндаў і блізкасць да народу.

«Ён як блогер: адзін раз заляцела — ён яшчэ раз выходзіць і дабівае жарт».

Пра 2020-ы блогер кажа, што яму паўгода спатрэбілася, каб эмоцыі суцішыліся і ён разабраўся ў сітуацыі.

«У 2020 годзе беларусаў спрабавалі знішчыць. Іншыя краіны спрабавалі нас адціснуць, не пускалі нікуды», — кажа Кабякоў, але не ўдакладняе, што мае на ўвазе.

«Я люблю Расію гэтак сама, як і Беларусь. Гэта дружалюбная краіна. Там я выступаю, катаюся з гастролямі, тут я абажаю прыязджаць у Мінск і адпачываць, таму і песні нараджаюцца, як «Балалайка», — расказаў блогер.

Летась ён ездзіў на гастролі ў Крым.

«А ў чым праблема? Гэта тэрыторыя Расіі, гэта мая аўдыторыя, якая хоча, каб я прыехаў і даў канцэрт. Не разумею, за што хвалююцца артысты, якія не едуць туды з канцэртамі. Там вельмі мала канцэртаў праходзіць», — падзяліўся Кабякоў.

І адзначыў, што пасля інтэрв’ю Маркава спадзяецца, што зможа сабраць «Мінск-Арэну».

У ютубе на Кабякова падпісана 3,35 мільёна чалавек. Асноўная аўдыторыя — дзеці і падлеткі. Ён здымае чэленджы і запісвае песні. Летась ажаніўся з мінскай бізнэсвумен Юліяй Кур'ян-Касцюкевіч.

Каментары18

  • Fvdg d
    28.07.2023
    Maskawit ruzovawalosy.
  • Мікола)))
    28.07.2023
    У ютубе на Кабякова падпісана 3,35 мільёна чалавек. ======= У Рыгоравіча таксама асноўная аўдыторыя ў Расеі. Карацей, адзін расійскі блогер, другі расійскі (заходнерускі) палітык.
  • Вася
    28.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі18

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild3

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі18

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць