Грамадства1515

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

Беларускі блогер Дзім Дзімыч вельмі папулярны ў моладзі — у яго 4,5 мільёна падпісчыкаў у ютубе. Нядаўна ён зняўся ў рэкламе школьных тавараў для «Еўраопта». Але за любоў да ружовага адзення трапіў у няласку да прапаганды: Бондарава і Азаронак абвінавацілі яго ў прапагандзе ЛГБТ. Рэкламу з Дзім Дзімычам у выніку знялі з сайта «Еўраопта», а яго самога адправілі ў эфір да Азаронка. Прапагандысту на тым стрыме ад каментатараў таксама дасталася.

Скрын эфіру

Блогер выглядаў моцна засмучаным увесь час, было адчуванне, што ён напужаны.

Прапагандыст Рыгор Азаронак пытаўся ў яго пра Лукашэнку, традыцыйныя каштоўнасці, армію, выказваў прэтэнзіі да творчасці. Сярод іншага спытаў, ці абмяркоўвае Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык) у сваіх роліках пытанні працаўладкавання.

«Раю шукаць сябе, знаходзіць любімую справу», — адказаў той.

Сам блогер вучыўся на інжынера-будаўніка ў БНТУ, але не скончыў. Адчуў, што ягонае прызванне — быць артыстам.

Дзім Дзімыч сказаў, што галасаваў на выбарах за Лукашэнку. Свой трэк «Антошка» (перапеўка песні пра Антошку, які ідзе капаць бульбу) назваў песняй пра нацыянальны прадукт. І пагадзіўся рэкламаваць цукеркі з прэсаванага сухога малака ад Лукашэнкі.

Блогер патлумачыў таксама, што гатовы быў пайсці ў армію, але на медкамісіі яго прызналі непрыгодным.

Азаронак прымусіў хлопца апраўдвацца за ролікі ў сукенках. Той патлумачыў, што гэта проста трэнд у тыктоку, ён рабіў гэта, каб павесяліць аўдыторыю, і не займаўся прапагандай ЛГБТ.

Нехта з каментатараў прысароміў Азаронка: чаго ён «цацкаецца» з блогерам, «не таму Лукашэнка падараваў кувалду». На гэта Азаронак адрэагаваў вельмі рэзка: маўляў, варта прызнаць, што дзяржаўныя медыя ніколі не набяруць такой вялікай аўдыторыі, таму трэба весці дыялог з папулярнымі блогерамі.

«Ігнараванне такой аўдыторыі прывядзе толькі да падзення краіны і неадэкватнага ўспрымання рэчаіснасці», — падсумаваў Азаронак.

Каментары15

  • Цвет лукашизма коричневый
    27.07.2023
    А розовый цвет ему действительно идет. А Грише, как всегда, к лицу идет коричневый.
  • Корнфлэйкс
    27.07.2023
    Не лгбт а эпатажныя манеры, па тыпу Майсеева! Дарасце, яму шыльду зробяць.
  • азвер’нко
    27.07.2023
    Раім блогеру пакінуць Беларусь

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая14

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая14

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць