Свет

Падзенне верталёта з кіраўніцтвам МУС пад Кіевам: версія дыверсіі не пацвердзілася

Версія дыверсіі ў авіякатастрофе верталёта ў Браварах Кіеўскай вобласці 18 студзеня, падчас якой загінула кіраўніцтва МУС, не пацвердзілася, высновы дасудовага расследавання будуць паведамленыя ў найбліжэйшы час. Пра гэта генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін заявіў у інтэрв'ю агенцтву «Укрінформ».

Фота: «Магнолія-ТВ»

«Папярэдне магу сказаць, што версіі, звязаныя з дыверсіяй або замахам на жыццё дзяржаўных дзеячаў [адносна авіякатастрофы ў Браварах], не знайшлі свайго пацвярджэння. Аб канчатковых высновах па выніках дасудовага расследавання мы паведамім у найбліжэйшы час», — сказаў ён.

Косцін нагадаў, што ў пачатку расследавання было вылучана некалькі версій: замах на жыццё дзяржаўных дзеячаў, уключаючы дыверсію, збіванне лятальнага апарата, канфліктная сітуацыя на борце паветранага судна, памылка пілота, тэхнічная няспраўнасць верталёта, неналежная арганізацыя планавання палёту, невыкананне правілаў палётаў, складаныя ўмовы надвор'я.

Паводле слоў Андрэя Косціна, расследаванне працягваецца. Да працы прыцягнулі спецыялістаў кампаніі Airbus Helicopters, а таксама спецыялістаў з Міністэрства абароны, Нацпаліцыі і Нацгвардыі.

18 студзеня ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласці паблізу дзіцячага сада ўпаў верталёт, успыхнуў пажар. У выніку падзення загінулі 14 чалавек, у тым ліку дзіця. Таксама загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Украіны: кіраўнік МУС Дзяніс Манастырскі, яго першы намеснік Яўген Енін і дзяржаўны сакратар МУС Юрый Лубковіч, памочнікі і ахова міністра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася31

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

Як выглядае самая танная кватэра ў Мінску і колькі за яе хочуць. Гэта яшчэ і трохпакаёўка!2

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА2

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць