Грамадства11

На Беласточчыне асвяцілі помнік 20-гадовай дзяўчыне, якая загінула ў 1946 годзе ад рук жаўнераў Бурага і была абвешчаная святой

У 2020 годзе святы Сабор епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўпісаў Марыю Петручук у шэраг святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. Яна — святая праваслаўнай царквы.

Фота: Радыё «Рацыя». Над усімі ўзвышаецца прафесар Латышонак

У нядзелю на праваслаўных могілках у Малешах на Беласточчыне прайшло асвячэнне помніка святой пакутніцы Падляшскай зямлі Марыі Петручук, піша радыё «Рацыя».

На могілках у Малешах сабралася больш за сто чалавек, сярод удзельнікаў жалобных урачыстасцяў быў старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак.

Помнік асвяціў настаяцель прыхода айцец Марк Якімюк:

«Наймалодшым [з забітых] быў хлопчык, ён меў няпоўныя чатыры гады, а тут Марыя, што аддала не сваю годнасць, а сваё жыццё. Будзе малая святыня, каторую ніхто, напэўна, не абміне, калі прыйдзе на могілкі. Хачу падзякаваць усім сябрам, што вельмі многа часу прысвяцілі адшуканню, апісанню ўсіх мучанікаў», — сказаў святар.

Фота: Радыё «Рацыя»

20-гадовая Марыя Петручук загінула ад рук жаўнераў Бурага 2 лютага 1946 года, баронячы свой дзявочы гонар. Яна ўведзеная ў лік святых пакутнікаў Падляшскай зямлі разам з усімі ахвярамі злачынстваў, учыненых аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Бурага) у Заляшанах, Вульцы Выганоўскай, Пухалах Старых, Занях, Шпаках і Канцавізне.

Фота: Радыё «Рацыя»

У 2020 годзе святы Сабор епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўпісаў Марыю Петручук у шэраг святых мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. Яна — святая праваслаўнай царквы.

Каментары1

  • И правильно.
    31.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць