Свет55

Прэм'ерка Італіі падала ў суд на вакаліста Placebo, які назваў яе фашысткай

Рокер абразіў прэм'ерку Італіі падчас канцэрта ў Турыне.

Джорджа Мелоні. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні падала ў суд на вакаліста музычнага гурта Placebo Браяна Молка, які назваў яе «фашысткай, расісткай і нацысткай» на канцэрце на пачатку ліпеня.

Рокер абразіў Мелоні падчас канцэрта ў Турыне. Браян Молка выступіў са сцэны з некалькімі зваротамі, у тым ліку з заклікам абароны правоў небінарных персон і трансгендараў, паведамляе РБК са спасылкай на La Stampa.

Пракуратура пачала 17 ліпеня расследаванне паводле артыкула аб «абразе ўстаноў», уключаючы ўрад, парламент, суды і войска. Максімальны штраф за «паклёп на Рэспубліку» складае €5 тыс.

Джорджа Мелоні — першая жанчына, якая стала прэм'ер-міністаркай у Італіі. Яна прадстаўляе кансерватыўную частку палітычнага спектра, у 2019 Мелоні выступала супраць аднаполых шлюбаў і падтрымлівала традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Часам яе партыю «Браты Італіі» называюць ультраправымі.

Каментары5

  • Валенты
    02.08.2023
    Хлапец не разумее сэнсу словаў, якімі карыстаецца. 
  • Палітолаг
    02.08.2023
    Музыка меў рацыю. Мэлоні ня проста "правая", а менавіта ультра-правая, неанацыстка. І ейныя паплечнікі вельмі шануюць традыцыі партыі Мусаліні і "традыцыйныя каштоўнасці". Гэтага яны не хаваюць. І ў замежных медыя дахалеры інфы пра гэта.

    А для беларускіх правачкоў у мяне кепская навіна - калі паміж ўяўнымі левакамі-геямі, якіх вы так баіцёся, і прыхільнікамі Мэлоні вы выбіраеце апошніх, то вы таксама латэнтныя фашысты.
  • mikola
    02.08.2023
    Velmi prygoza Prem*erka ! Cikava  - jana u slube ci ne ?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць