Свет

Джасцін і Сафі Трудо разводзяцца пасля 18-ці гадоў шлюбу

Хоць пара падпісала пагадненне аб разводзе, яны ўсё роўна будуць з'яўляцца разам на публіцы.

Фота: Anna Moneymake / Getty Images

Прэм'ер Канады Джасцін Трудо і яго жонка Сафі разводзяцца пасля 18-ці гадоў шлюбу. Яны прынялі рашэнне пасля «важнай, але няпростай размовы», піша Бі-бі-сі.

У заяве офіса Трудо гаворыцца, што, хоць пара падпісала пагадненне аб разводзе, яны ўсё роўна будуць з'яўляцца разам на публіцы.

«Мы застаёмся блізкай сям'ёй з глыбокім каханнем і павагай адно да аднаго і да ўсяго, што мы пабудавалі і будзем працягваць будаваць», — сказалі ў сумесным допісе ў інстаграме 51-гадовы Джасцін Трудо і 48-гадовая Сафі Грэгуар.

Яны таксама прасілі спакою дзеля «дабрабыту» сваіх дзяцей.

Сафі Грэгуар-Трудо, былая журналістка забаўляльных праграм, была аднакласніцай малодшага брата Трудо, Мішэля.

Яны зноў сустрэліся ў дарослым узросце ў 2003 годзе, калі разам арганізавалі дабрачынны баль.

Пара пажанілася ў Манрэалі ў 2005 годзе і мае траіх дзяцей.

Апошнім часам іх менш бачылі разам на публіцы, хоць яны былі на каранацыі караля Карла III у маі і прымалі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Канадзе ў сакавіку.

У маі канадскі прэм'ер апублікаваў фатаграфію з нагоды гадавіны вяселля, на якой ён і яго жонка трымаюцца за рукі ў аўтафургоне.

«Кожная міля гэтага сумеснага падарожжа — гэта прыгода, — гаворыцца ў подпісе да фота. — Я кахаю цябе, Сафі. З юбілеем!»

У юбілейным допісе ў мінулым годзе Сафі Грэгуар-Трудо напісала, што яны вядуць сваю лодку ў «сонечныя дні, моцныя штормы і ўсё, што паміж імі».

Трудо ўзначальвае ўрад Канады восем гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць