Усяго патроху44

Пад Гроднам выкапалі бульбіну вагой 800 грамаў

Жыхары вёскі Ялоўшчына, што ў прыгарадзе Гродна, спадзяваліся на добры ўраджай, але зусім не збіраліся ставіць рэкорды. Таму для іх стала нечаканасцю, што пад адным з кустоў вымахаў сапраўдны гігант. Адна з бульбін пацягнула аж на 800 грамаў, піша партал Newgrodno.by.

Гаспадары для гадавання такой бульбіны нічога асаблівага не рабілі і нават не ведаюць, які гэта сорт.

«Хутчэй за ўсё, гэта звычайны беларускі сорт «Скарб». Дакладна сказаць складана, вырошчваем гэтую бульбу не першы год. Гэтым разам нічога незвычайнага не рабілі, нічым асаблівым не падкормлівалі, а вось што атрымалася», — расказала Newgrodno.by чытачка, на агародзе сваякоў якой вырас гэты цуд. 

Праўда, на кнігу Гінеса ён не цягне, у свеце выкопвалі і куды больш аб'ёмныя клубні, ажно да 10 кг. Але для звычайных беларускіх агародаў і такія бульбіны — рэдкасць.

Каментары4

  • mikola
    04.08.2023
    Ne mazliva ! Pryvezli  z Rasei ?
  • Гы
    04.08.2023
    */-, ага, не хватает только усов и лысины с зачосом 
  • Антимикола
    05.08.2023
    mikola, да, тебя привезли из России, вроде бы из болото в районе Колымы

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць