Нерухомасць66

У Брэсце здаецца кватэра за 1000 даляраў на месяц. Сапраўды настолькі шыкоўны варыянт?

«‎Элітныя апартаменты» ў центры Брэста ці кватэра з відам на акіян у Тайландзе. У якіх незвычайных месцах можна арандаваць жыллё за 1000 даляраў, задаецца пытаннем выданне BG.Media.

Дызайн кватэры ў Брэсце

Тэатральнасць, пампезнасць, багацце дэкаратыўных элементаў, ляпніна і пазалота. Менавіта такія асацыяцыі ўзнікаюць пры праглядзе фатаграфій кватэры за $1000 на месяц. У пераліку на беларускія — гэта 3193 BYN. Гаспадары пішуць, што гатовыя здаваць гэты амаль французскі будуар на працяглы час. Але, мяркуючы з даты аб'явы, заможных знаўцаў барока ў Брэсце дагэтуль не знайшлося.

Дызайн кухні-сталовай у кватэры ў Брэсце

Двухпакаёвая кватэра ў Брэсце размешчаная ў доме па вуліцы 17-га верасня. Як пішуць у аб'яве, апартаменты цалкам мэбляваныя, абсталяваныя нямецкай сантэхнікай, убудаванай бытавой тэхнікай брэндавых вытворцаў.

Санвузел кватэры ў Брэсце
Пярэдні пакой і кухня кватэры ў Брэсце

За такія грошы гаспадары не гатовыя пускаць жыхароў з хатнімі жывёламі.

З бытавой тэхнікай усе штатна: халадзільнік, мікрахвалёўка, пральная машына, тэлевізар, кандыцыянер і г. д. Большасць з пералічанага можна знайсці і ў іншых кватэрах. Але куды танней.

Што за такія грошы можна зняць у іншых краінах свету?

Годных альтэрнатыў знайшлося вельмі шмат пры пошуку варыянтаў на сайце Airbnb.com.

Напрыклад, усяго за 786 даляраў на месяц можна спакойна жыць у раскошных апартаментах з відам на акіян у Тайландзе. Гаворка пра самы высокі з кандамініумаў на беразе мора ў Тайландзе ў 59 паверхаў з басейнамі і шыкоўным відам.

Апартаменты з відам на акіян у Тайландзе
Від з апартаментаў у Тайландзе. Басейн у гатэлі

Калі любіце эстэтыку мегаполісаў, сардэчна запрашаем у стыльны нумар малазійскага гатэля ў самым сэрцы Куала-Лумпура. Ён вядомы сваім панарамным басейнам на даху з відам на горад. Цана пытання — 737 даляраў на месяц.

Стыльны нумар у гатэлі ў Малайзіі
Басейн з панарамным відам на горад Куала-Лумпур

Але не адзінай экзотыкай, як той казаў. Напрыклад, усяго за 761 даляр можна цэлы месяц жыць у Францыі ля падножжа схілаў з відам на Пірэнейскія горы.

Кватэра з відам на горы ў Францыі
Від з тэрасы

Калі цікавіцеся гісторыяй, то ёсць маса варыянтаў. Напрыклад, можна пажыць месяц у італьянскай кватэры, якая знаходзіцца ў будынку былога кінатэатра «Мадэрнісіма». У гонар яго кватэра атрымала назву Alloggio Attori (акцёрская кватэра).

Новую мэблю спецыяльна праектавалі так, каб захаваць першапачатковы дух 1960-х гадоў. Каля дома ёсць маляўнічы сад. Жыллё знаходзіцца ў вёсцы Умбрыі, якая мяжуе з Лацыё і Тасканай. Каштуе такая рэдкая знаходка 668 даляраў на месяц.

Будынак былога кінатэатра «Мадэрнісіма», у якім знаходзіцца кватэра
Інтэр'ер кватэры ў Італіі
Сад каля гатэля

Знаўцам усяго незвычайнага прыйдзецца па душы дом у стылі Антоніа Гаўдзі ў Бразіліі. Гаворка пра дом, які, здаецца, левітуе ў гарах дзякуючы шкляным сценам, якія дазваляюць атрымліваць асалоду ад панарамнага віду. Пажыць месяц у такім своеасаблівым жыллі абыдзецца ў 668 даляраў на месяц.

Дом з бутэлькавага шкла ў Бразіліі
Інтэр'ер дома з бутэлькавага шкла ў Бразіліі

Калі папярэдні дом вам здаўся зусім звычайным, то можна прыгледзецца да… пячоры ў Іспаніі. Яна размешчаная на паўднёва-ўсходнім баку краіну, каля вёскі Екла. Месячная арэнда такога жылля абыдзецца ўсяго ў 882 даляры.

Пячорны дом у Іспаніі
Інтэр'ер пячорнага дома ў Іспаніі

Нарэшце, ёсць ідэальнае месца для падарожнікаў, якія цэняць дызайн. Гаворка пра цэлую рэзідэнцыю ў ПАР. Такое жыллё абыйдзецца ў 821 даляр за месяц.

Стыльная рэзідэнцыя ў ПАР
Інтэр'ер рэзідэнцыі ў ПАР
Унутраны двор і веранда рэзідэнцыі ў ПАР

Каментары6

  • Малой
    17.08.2023
    Снимаю в Польше за дороже гораздо худшую квартиру с "икеевским" антуражем и линолеумом на полу. Поэтому, не дорого.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    17.08.2023
    Малой, можа вас кот Базіліа і ліса Аліса туды пасялілі? Да 900 (з камунлкай) можна знайсьці не дрэнныя 2-пакаёўкі нават у Варшаве (без лінолеуму)
  • ром
    18.08.2023
    Лёлік з-пад Лімасола, а як там у Лимасоле?? можа прытулиш зямелю??  ааа ты ж беларус... панятна

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім34

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы тэсціруюць пераход на 4-дзённы працоўны тыдзень. Чаму дзяржаве выгадна, каб людзі працавалі менш2

Беларускія комікі запусцілі ютуб-шоу спатканняў усляпую3

Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей3

Чалы: Лукашэнка гатовы пераступіць цераз асабістую нянавісць дзеля шанцу раскалоць эміграцыю8

Па дарозе са Швецыі ў Беларусь машына згубіла мінімум 300 тысяч кіламетраў прабегу — цяпер яе прадаюць за $15 тысяч7

Банкрутуе завод кампазітных канструкцый. У яго хацелі ўкласці 220 мільёнаў еўра

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію3

У Магілёве падлетак пашкодзіў верталёт, які прывезлі для экспазіцыі Музея Славы2

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам, яшчэ два пашкоджаныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім34

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць